27 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці паверыць беларускі суд у тэлепартацыю студэнта?

32
Ці паверыць беларускі суд у тэлепартацыю студэнта?

Блогер Раман Пратасевіч здаваў экзамен, а міліцыянты бачылі яго на мітынгу.

Рамана Пратасевіча, беларускага блогера і актывіста, судзяць за абарону Курапатаў. Суд пераносяць ужо другім разам. Сёння сведкі - выкладчыкі не з'явіліся паводле позваў. Менавіта яны могуць пацвердзіць, што Раман падчас мітынгу быў на экзамене і выратаваць студэнта ад чарговага несправядлівага прысуду, паведамляе «Белсат».

Раман Пратасевіч адседзеў ўжо 10 дзён за ўдзел у акцыі 26 сакавіка, і адразу ж атрымаў новую позву. Нібыта ён 25 лютага а 10 гадзіне ўдзельнічаў у мітынгу ў абарону Курапатаў. Аднак, як раз у гэты час Раман здаваў экзамен на факультэце журналістыкі ў БДУ, дзе ён знаходзіцца на завочным навучанні. Пра тое, што ў тую раніцу ён ніяк не мог апынуцца ў Курапатах, хлопец прынёс у суд афіцыйнае пацверджанне ад дэкана на бланку з пячаткай і подпісам.

«Суддзя яго зачытаў, праверыў, дадаў да матэрыялаў справы. Папрасіў паказаць залікоўку. Усміхаўся, праўда, калі пытаўся міліцыянта-сведку аб тым, што ён можа на гэта сказаць. І ўсе ў судзе заўсміхаліся, а міліцыянт сумеўся, пачаў нешта казаць, заікаючыся», - распавёў Раман Пратасевіч.

Спачатку ж сведка быў упэўнены, што Раман знаходзіўся на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі па адрасе Мірашнічэнка, 49 і актыўна браў удзел у незаконным мітынгу на фоне бел-чырвона-белых сцягоў. Больш за тое, выкрыкваў лозунгі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва ў Курапатах, а калі да яго падыходзілі з папярэджаннем, не рэагаваў.

Чарговае судовае паседжанне ў гэтай справе павінна было адбыцца сёння, 14 сакавіка, ужо з удзелам сведак-выкладчыкаў. Іх афіцыйна выклікалі ў суд, каб пацвердзіць, што іх студэнт сапраўды сядзеў перад імі ў той дзень і час. Але яны не з'явіліся. Паседжанне доўжылася менш за хвіліну і было перанесенае на панядзелак 17 красавіка.

«Выкладчыкі павінны былі прыйсці на гэтае паседжанне. Сакратар суда паведаміла, што аднаму з выкладчыкаў позва дакладна прыйшла. Другога папярэджвалі праз тэлефон. Суд адразу перанеслі, бо прыход гэтых сведак абавязковы», - кажа Раман.

За дзень да гэтага Раман пайшоў ва ўніверсітэт, каб праверыць, ці выклікалі выкладчыкаў у суд, і ці прыйдуць яны. Яму сказалі, што ніякіх позваў да іх не прыходзіла і нікуды яны не пойдуць, нават калі будуць вольныя. Адна з выкладчыц адмовілася нават размаўляць з Раманам сам-насам без сведкаў.

Аб сваім візіце ў дэканат Раман падрабязна распавёў на сваёй старонцы ў Facebook:

«Мы паперу давалі? Давалі. Позваў ніякіх не было, таму журфак ва ўсякае г **** ўблытвацца не будзе прынцыпова. І ніхто з выкладчыкаў на суд не пойдзе, бо ніякіх позваў няма. Гэта прынцыповая пазіцыя. Да пабачэння!», - такая была размова Рамана з дэканам.

Ад прапановы апублікаваць прозвішчы выкладчыкаў, якія павінны з'явіцца ў судзе, і хаваюцца, Раман Пратасевіч адмовіўся.

«Яны добрыя людзі, да іх у мяне прэтэнзій няма, і з нейкага боку іх таксама можна зразумець».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках