28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС Францыі і Брытаніі: Сірыйскі рэжым панясе пакаранне за хімічную атаку

1
Кіраўнікі МЗС Францыі і Брытаніі: Сірыйскі рэжым панясе пакаранне за хімічную атаку
ФОТА: POLSKIE RADIO

Жан-Марк Эро і Барыс Джонсан мяркуюць, што за хіматаку ў правінцыі Ідліб нясе адказнасць сірыйскае войска.

Кіраўніка МЗС Францыі і Вялікабрытаніі Жан-Марк Эро і Барыс Джонсан у агульным артыкуле, апублікаваным у выданні The Guardian, напісалі, што сірыйскі рэжым панясе пакаранне за хімічную атаку, паведамляе «Радио Польша».

Нагадаем, што 4 красавіка ў выніку хімічнай атакі на населены пункт Хан-Шэйхун на паўночным захадзе Сірыі загінулі 72 чалавекі. Следства паводле гэтай справы вядзе Арганізацыя забароны хімічнай зброі. Таксама нагадаем, што ўночы з 6 на 7 красавіка ЗША нанеслі авіяўдар па вайсковай авіябазе Шэйрат. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў ракетны ўдар адплатай за хімічную атаку.

«Брытанскія навукоўцы прааналізавалі ўзоры матэрыялаў, сабраных ад ахвяр атакі. Аналіз паказаў прысутнасць зарыну або рэчыва, падобнага да зарыну. Паводле нашых звестак, два сірыйскія самалёты знаходзіліся паблізу Хан-Шэйхун падчас удару», - напісалі міністры.

На іх думку, высокая імавернасць таго, што адказнасць за хімічную атаку нясе сірыйскае войска. «Сцверджанні Расеі пра тое, што нібыта гаворка ішла пра ўдар па складзе апазіцыі, не адпавядаюць фактам», - адзначылі кіраўніка дыпламатыі Францыі і Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках