19 сакавiка 2024, aўторак, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Качанава за паўгода абагнала ў чарзе на жыллё 10,5 тысяч менчукоў

44
Як Качанава за паўгода абагнала ў чарзе на жыллё 10,5 тысяч менчукоў
НАТАЛЛЯ КАЧАНАВА Ў ЦЭНТРЫ
ФОТА: СЯРГЕЙ ГУДЗІЛІН/«НАША НІВА»

«Чарга на паляпшэнне жыллёвых умоў» ў Менску - дастаткова эфемерная рэч.

Усяго ў спісе больш за 200 тысяч сем'яў, а за мінулы год права пабудавацца атрымалі толькі 626 чалавек. Праз гэткія тэмпы будаўніцтва чарга фактычна спынілася на тых, хто запісаўся ў яе ў канцы 1980-х, піша nn.by.

Аднак многія ўсё роўна запісваюцца ў льготны спіс - на ўсялякі выпадак. Каб зрабіць гэта, трэба пражыць у сталіцы 10 гадоў. Аднак ёсць і выключэнні - вайскоўцы, суддзі і іншыя такія катэгорыі. Звычайна яны будуюцца ў ведамасных дамах.

Зрэшты, існуюць і выключэнні з выключэнняў. Інтэрнэт-партал Менгарвыканкама дазваляе адсачыць, якое месца ў чарзе займае той ці іншы грамадзянін.

Увагу журналістаў прыцягнуў выпадак Наталлі Качанавай, цяперашняя кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі. Яна разам з мужам пераехала ў Менск у снежні 2014 года, калі была прызначана віцэ-прэм'ерам. Спачатку жыла ў гатэлі, потым, напэўна, на тэрыторыі рэзідэнцыі Дразды.

Сайт Менгарвыканкама паведамляе, што грамадзянка Наталля Іванаўна Качанава (дата нараджэння - 25 верасня 1960) з’яўляецца на ўліку ў Цэнтральным раёна Менска са складам сям'і 2 чалавекі. Яна знаходзіцца ў агульным спісе з 14 чэрвеня 2016 года пад нумарам 10532. Акрамя таго, Качанава ўключана ў асобны спіс з 14 чэрвеня 2016 года, яе нумар у гэтым спісе 3».

Чыноўніца (на той момант віцэ-прэм'ерка ў сацыяльных пытаннях) упершыню з'явілася ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у чэрвені 2016 года. І ўжо ў кастрычніку 2016 года Менгарвыканкам выдзеліў ёй ўчастак пад забудову ў «Драздах-2».

Такім чынам Качанава змагла вырашыць сваё кватэрнае пытанне за чатыры месяцы, абышоўшы ў чарзе 10530 жыхароў Цэнтральнага раёна Менска.

Што такое 10 тысяч чалавек, якіх абагнала Качанава?

Гэта, напрыклад, аўдыторыя канцэрту Сяргея Міхалка на «Менск-Арэне».

Альбо насельніцтва такога горада, як Узда або Валожын.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках