27 лiпеня 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літаратары правядуць акцыю ў абарону свабоды

1
Літаратары правядуць акцыю ў абарону свабоды
Фота: Viktor Drachev/TASS/Getty Images

Інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з героямі народных пратэстаў і Дня Волі.

18 красавіка з 17.30 у Менску, у кнігарні «Логвінаў» пачнуцца адкрытыя чытанні, у якіх будуць удзельнічаць Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Андрэй Бастунец, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Такінданг, Сяргей Харэўскі і іншыя беларускія літаратары, паведамляе gazetaby.com.

Гэты інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер зазнае пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні.

«Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, які пазбаўляе нас магчымасці давяраць адзін аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць у нашай краіне», - заявілі ўдзельнікі акцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках