За дзень праз непагадзь былі абясточаны 180 населеных пунктаў
- 17.04.2017, 11:59
- 31,028

Энергетыкі ліквідоўвалі пашкоджанні за 1,5 – 2 гадзіны.
За дзень праз непагадзь у Беларусі былі абясточаныя 180 населеных пунктаў. Большасць пашкоджанняў у электрасетках ліквідавалі за 1,5−2 гадзіны. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на ДВА «Белэнерга».
«Усяго за апошнія дні, з 6.00 16 красавіка да 6.00 17 красавіка, было аператыўна адноўлена электразабеспячэнне блізу 180 населеных пунктаў ва ўсёй рэспубліцы (134 з якіх з насельніцтвам менш за 50 чалавек). Непагадзь парушыла працу ўсяго 38 ліній 6-10 кВ», — распавялі на прадпрыемстве.
Большасць пашкоджанняў на размеркавальных сетках ліквідавалі ў сярэднім за 1, 5−2 гадзіны. Пры гэтым энэргетыкі адзначылі, што пры асабліва цяжкіх пагодных умовах і вялікай колькасці адначасовых пашкоджанняў гэты час можа павялічвацца.
У «Белэнэрга» распавялі, што над аднаўленнем падачы электраэнергіі працавалі блізу 100 чалавек і 44 адзінкі тэхнікі.
Нагадаем, 16 красавіка ў многіх рэгіёнах Беларусі >пахаладала, выпаў снег. Непагадзь захаваецца і сёння. На 17 красавіка абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.