27 кастрычнiка 2026, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс намякнуў, што лічыць Пуціна «нікчэмным дыктатарам»

1
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс намякнуў, што лічыць Пуціна «нікчэмным дыктатарам»
Джэй Дзі Вэнс

Амерыканскі палітык нагадаў пра скачок цэн на бензін з-за ўварвання арміі РФ ва Украіну.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс падчас перадвыбарчага мітынгу заявіў, што рост цэн на бензін і дызельнае паліва адбываецца кожны раз, калі «які-небудзь нікчэмны дыктатар ладзіць істэрыку».

Адпаведнае відэа апублікаваў амерыканскі навінавы рэсурс Magno News. Вэнс наўпрост не назваў чалавека, якога ён лічыць тыранам, але недвухсэнсоўна намякнуў, што гаворка пра Уладзіміра Пуціна.

Амерыканскі дзяржаўны дзеяч нагадаў пра скачок цэн на бензін і дызельнае паліва ва ўсім свеце з-за ўварвання акупацыйнай арміі Расіі ва Украіну. Ён таксама сказаў, што скачок цэн у свеце на аўтамабільнае паліва назіраўся напрыканцы 1970-х гадоў і на пачатку 2000-х гадоў, намякнуўшы такім чынам на падзеі ў Іране і Злучаных Штатах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲