25 красавiка 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастаcія Верамеенка стала віцэ-чэмпіёнкай баскетбольнай Еўралігі

Анастаcія Верамеенка стала віцэ-чэмпіёнкай баскетбольнай Еўралігі
Анастасія Верамеенка
ФОТА: БЕЛТА

Беларуская баскетбалістка ў складзе турэцкага «Фенербахчэ» заняла другое месца ў прэстыжным еўрапейскім турніры.

У «фінале чатырох» жаночай Еўралігі ў Екацярынбургу турэцкі клуб за выхад у вызначальны матч быў мацнейшым за расейскі УГМК - 70:61, піша БелТА.

У фінале «Фенербахчэ» сустрэўся з «Дынама» з Курска. Першая чвэрць засталася за камандай беларускі - 18:17, але далей расейская каманда дапусціла менш памылак і заслужана перамагла - 77:63.

Анастасія Верамеенка правяла на пляцоўцы ў фінале Еўралігі 23 хвіліны, адзначылася двума набранымі баламі і зрабіла тры блок-шоты.

Адна з найлепшых цэнтравых Еўропы выступае за «Фенербахчэ», з перапынкам на дэкрэтны адпачынак, з 2012 года.

У складзе нацыянальнай каманды Беларусі баскетбалістка плануе ўзяць удзел у чэрвеньскім чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі. Нацыянальная каманда пад кіраўніцтвам Наталлі Трафімавай на папярэдняй стадыі выступіць у групе «В». Турнір для беларусак стартуе 16 чэрвеня з камандай Італіі. На наступны дзень, 17 чэрвеня, адбудзецца сустрэча са Славаччынай, а скончыцца групавы этап 19 чэрвеня гульнёй з камандай Турцыі. Раней жаночая нацыянальная каманда Беларусі ў баскетболе пяць разоў брала ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы і найбольш высокага выніку дамаглася ў 2007-м, заняўшы трэцяе месца. У 2015-м беларускі былі чацвёртымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках