Дональд Трамп: Але нам дакладна не будзе сорамна
- 4.11.2026, 3:41
ФОТА: GETTY IMAGES
Прэзідэнт ЗША ацаніў шанцы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефонным інтэрв'ю тэлеканалу CBS News ацаніў шанцы рэспубліканцаў да закрыцця выбарчых участкаў.
«Пабачым», — сказаў Трамп, адзначыўшы, што ў дні выбараў часта здараюцца сюрпрызы. «Ці пераможам мы? У нас добрыя шанцы. Але нам дакладна не будзе сорамна», — падкрэсліў кіраўнік Белага дома.