4 лiстапада 2026, Серада, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША працягнулі галасаванне на васьмі ўчастках

У ЗША працягнулі галасаванне на васьмі ўчастках
Фота: Istock

З-за тэхнічных непаладак.

Працу васьмі выбарчых участкаў у Пенсільваніі і Паўночнай Караліне працягнулі з-за тэхнічных непаладак. Галасаванне на іх не ўдалося завяршыць у вызначаны час. Пра гэта паведамляе Associated Press.

У акрузе Чэстэр штата Пенсільванія затрымалі адкрыццё трох участкаў з-за праблем з устаноўкай абсталявання. Цяпер яны будуць працаваць да 20:30 па мясцовым часе, на паўгадзіны даўжэй за астатнія пункты галасавання ў штаце.

У Паўночнай Караліне тэхнічныя непаладкі ўзніклі на пяці ўчастках. Найдаўжэй, на 45 хвілін, працягнулі працу пункта ў акрузе Каламбус. Яшчэ чатыры ўчасткі закрыюцца на 15 або 30 хвілін пазней за звычайны час.

Прамежкавыя выбары ў ЗША праходзяць 3 лістапада. Паводле іх вынікаў вызначыцца склад Кангрэса на наступныя два гады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲