4 лiстапада 2026, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прайграе вайну на знясіленне

Пуцін прайграе вайну на знясіленне
Фота: Getty Images

Новыя рэкорды страт набліжаюць пераломны момант.

За суткі 1 лістапада армія акупантаў страціла 2500 чалавек асабовага складу. Гэта максімальны паказчык за ўвесь час поўнамаштабнай вайны. Папярэдні рэкорд быў усталяваны 21 кастрычніка 2026 года: тады агрэсар страціў 2250 чалавек. Калі казаць пра страты жывой сілы праціўніка, варта ўлічваць, што прыблізна 60% ад гэтай лічбы — забітыя. Узровень смяротнасці сярод параненых расіян перавышае паказчыкі любога канфлікту ў гісторыі чалавецтва.

Штомесяц камандаванне праціўніка кідае ў топку вайны такую колькасць «гарматнага мяса», якая супастаўная з насельніцтвам такіх расійскіх гарадоў, як Салехард або Анадыр. У прыватнасці, за кастрычнік агрэсар страціў забітымі і цяжкапараненымі 54 400 чалавек. Гэта чарговы рэкорд за ўвесь перыяд поўнамаштабнай вайны. Сярэдняя працягласць жыцця вайскоўца праціўніка на полі бою складае каля 20–30 хвілін. І будзе яшчэ менш.

Па колькасці «прымусова дэмабілізаваных расіян» кастрычнік стаў рэкордным месяцам не толькі для Сіл абароны Украіны, але і для Сіл беспілотных сістэм. Ад нашых экіпажаў не змаглі ўцячы 16 796 акупантаў — амаль на 25% больш, чым у папярэднім месяцы. Не выключана, што ў найбліжэйшы час пікавыя суткавыя паказчыкі ўтылізацыі праціўніка стануць чатырохзначнымі. Лісце ападае, паляваць становіцца зручней, таму прамысловы адстрэл захопнікаў набірае абароты.

Важнае дапаўненне да гэтай статыстыкі: на фоне астранамічных страт «гарматнага мяса» вораг страчвае і тэрыторыі. Паводле даных Генеральнага штаба Украіны, у кастрычніку Сілы абароны вызвалілі 96,2 квадратнага кіламетра ўкраінскай зямлі — на 10,4 квадратнага кіламетра больш, чым акупантам удалося захапіць за гэты час. У жніўні і верасні ўкраінскія сілы таксама вызвалілі больш зямлі, чым змаглі захапіць расіяне. Згодна з абагульненымі ацэнкамі Інстытута вывучэння вайны (ISW), у перыяд з сакавіка па верасень 2026 года акупацыйныя войскі страцілі больш за 290 квадратных кіламетраў тэрыторыі.

У сярэднім цягам 2026 года праціўнік штомесяц страчваў на 6000 чалавек асабовага складу больш, чым мог завербаваць. Год яшчэ не скончыўся, таму рабіць канчатковыя высновы пакуль рана. Але ўжо цяпер ясна: кошт вайны для ворага пастаянна расце і з цягам часу стане непрымальным. Гэта датычыць як страт на полі бою, так і знясілення ў эканамічнай і сацыяльнай сферах. Калі ж ён канчаткова зломіцца?

Па стане на пачатак восені гэтага года ГУР Мінабароны Украіны давала асцярожны прагноз: Расія вычарпае магчымасці весці баявыя дзеянні ў 2028 годзе. Але пры адной умове: калі страты ворага захаюцца на цяперашнім узроўні. Варта нагадаць, што ў жніўні пацверджаныя страты жывой сілы праціўніка склалі 42 020 чалавек, у верасні — 46 230. Сёння ж месячны паказчык перавысіў 50 000. Улічваючы, як пачаўся лістапад, можна чакаць новых рэкордаў. А гэта азначае, што з цягам часу прагноз знясілення Расіі можна будзе істотна скарэктаваць — не на карысць Расіі.

Мы не проста прагназуем знясіленне праціўніка — мы плануем гэты працэс, разумеючы: невычэрпных рэсурсаў не бывае, нават калі гаворка ідзе пра колькасць дуракоў на балотах. З кожным днём агрэсар здае пазіцыі. Гэта адбываецца павольней, чым нам хацелася б, але адбываецца. Украіна перамагае Расію на полі бою. Свет захапляецца намі, а мы працягваем барацьбу. Слава Украіне!

Юрый Федарэнка, Facebook

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲