28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы падарылі Мясніковічу 10 аўтамабіляў «Джылі»

38
Кітайцы падарылі Мясніковічу 10 аўтамабіляў «Джылі»

Пры пасадцы ў аўтамабіль ахоўнік страхаваў Мясніковіча, каб той не стукнуўся галавой.

17 красавіка ў Менску прайшлі перамовы кітайскай парламенцкай дэлегацыі і старшыні «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Паводле слоў Мясніковіча, «парламентарыі» дамовіліся канцэнтравацца на паглыбленні палітычнага дыялогу, «міжпарламенцкага» супрацоўніцтва і рэалізацыі супольных праектаў. Была падпісаная заява аб супрацоўніцтве.

Як інфармуе БелТА, Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў падараваў «нацыянальнаму сходу» 10 легкавых аўтамабіляў «Джылі». За стырно аднаго з іх сеў прадстаўнік кітайскай дэлегацыі.

«А я ззаду», - сказаў Мясніковіч і сеў на задняе сядзенне за кіроўцам. Яго страхаваў рукой ахоўнік, каб старшыня «савета рэспублікі» не стукнуўся галавой. Неўзабаве Міхаіл Мясніковіч выйшаў з аўтамабіля і коратка сказаў: «Добры!».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках