26 красавiка 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харугву гетмана Крыштафа Радзівіла «Перуна» ўпершыню пакажуць у Мірскім замку

Харугву гетмана Крыштафа Радзівіла «Перуна» ўпершыню пакажуць у Мірскім замку

Чатырохметровы сцяг легендарнага пераможцы швэдаў прадэманструюць на выставе «Апошні довад каралёў».

Чатырохметровую харугву гетмана Крыштафа Радзівіла ўпершыню прадэманструюць на выставе ў Мірскім замку. Як паведамілі карэспандэнту БелТА ў музеі замка, на выставе можна ўбачыць арыгінальныя вайсковыя харугвы. Адкрыццё міжнароднага праекта «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII - пачатку XVIII стагоддзя» запланаванае на 21 красавіка.

Адна з галоўных задач супольнага міжнароднага праекта музея «Замкавы комплекс «Мір» і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, рэгіянальнага музея Біржайскага краю «Сэла» (Літва), Музею войска (Швэцыя) - распавесці шырокай аўдыторыі не толькі класічную гісторыю Паўночных войнаў, а перш за ўсё гісторыю людзей, таварыстваў, тагачасных супольнасцяў, дзяржаў, вайсковых інстытутаў, вайсковай культуры і тэхналогій, іх цесную ўзаемасувязь і ўзаемаўплыў. Праца над маштабнай выставай доўжылася два гады.

Немалую ролю ва ўвасабленні ідэі праекта ў рэальнасць сыграў міжнародны праект MOST і Інстытут імя Гётэ. У беларускага гледача ўпершыню з'явілася магчымасць азнаёміцца з арыгінальнымі вайсковымі харугвамі, прывезенымі з Музею войска (Стакгольм).

Асаблівае месца сярод экспанатаў займае чатырохметровая харугва гетмана Крыштафа Радзівіла з выявай герба князя.

Наведвальнікам выставы даецца магчымасць уявіць, якім быў Мірскі замак і яго наваколлі ў XVII-XVIII стагоддзях, а таксама азнаёміцца з гісторыяй Паўночных войнаў праз гравіраваныя партрэты і батальныя сцэны, планы і мапы, медалі і манеты, гаспадарчыя рэчы, сцягі і прадметы раскошы, рэдкія артэфакты вайны. Выстава будзе доўжыцца да 24 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках