18 красавiка 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне расейскага рубля абрыне і беларускі

15
Падзенне расейскага рубля абрыне і беларускі
Фота: Reuters

Урад РФ узяў курс на дэвальвацыю расейскага рубля.

Беларусь можа рушыць услед яго прыкладу, піша belaruspartisan.org.

З лютага гэтага года ў Расеі пачало дзейнічаць «часовае бюджэтнае правіла», закліканае развязаць праблемы дэфіцыту бюджэту. Згодна з ім Цэнтрабанк рэгулярна купляе валюту на расейскім рынку, каб накіраваць нафтавыя даходы на папаўненне рэзервовых фондаў. Аб'ём інтэрвенцый роўны суме, атрыманай ад перавышэння фактычных коштаў нафты над закладзенымі ў расейскім бюджэце $40 за барэль. Умяшанне ЦБ у аперацыі на валютным рынку дапаможа збалансаваць бюджэт, але пры гэтым выкліча штучнае паслабленне расейскага рубля і паскарэнне тэмпаў інфляцыі.

У канцы мінулага тыдня расейскі кабінет міністраў ухваліў прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2018 - 2020 гг., падрыхтаваны Мінэканамразвіцця РФ. У адпаведнасці з прынятай пастановай за аснову для планавання выдаткаў і даходаў бюджэту на найбліжэйшыя тры гады вызначана ўзяць «базавы» сцэнар міністэрства, пабудаваны на аснове канцэпцыі, якая прадугледжвае новую хвалю зніжэння коштаў на рынку нафты і дэвальвацыю рубля амаль на 25%.

Са слоў кіраўніка Мінэканамразвіцця Расеі Максіма Арэшкіна, ужо ў снежні гэтага года амерыканская валюта можа дасягнуць адзнакі 68 рублёў. Нагадаем, сёння курс даляра ў Расеі складае блізу 56 рублёў.

На 2018 год, згодна з базавым сцэнаром расейскага ўрада, закладзеная далейшая дэвальвацыя да 70 рублёў за даляр. У 2019-м годзе ён падымецца да 71,2 рубля, а ў 2020-м - да 72,7 рубля за даляр.

«Кансерватыўны» сцэнар прадугледжвае яшчэ большую дэвальвацыю - да 73,3 расейскіх рублёў за даляр ужо ў 2018 годзе, і 76,4 у 2020-м.

Такое значнае паслабленне расейскага рубля - вельмі дрэнная навіна для Беларусі.

«Дэвальвацыя расейскага рубля выкліча патанненне расейскіх тавараў. У выніку нашы тавары стануць у параўнанні з расейскімі менш канкурэнтаздольнымі. Чым таннейшым будзе расейскі рубель - тым складаней будзе прадаць на расейскім рынку беларускія тавары. Улічваючы, што большая частка нашага экспарту ідзе менавіта ў Расею - нічога добрага гэта нам не абяцае», - заявіў экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч.

З ягоных слоў, сітуацыя пагаршаецца яшчэ і тым, што ніводзін са сцэнарыяў не прадугледжвае значнага эканамічнага росту ў Расеі.

«Нам і без дэвальвацыі сёння вельмі складана прадаваць свае тавары ў Расею. У нас трэці год назіраецца рэцэсія, бо і ў Расеі рэцэсія. Мы ўсе спадзяемся, што расейскі рынак ажыве і расейцы пачнуць купляць нашы тавары, але гэтага не адбываецца. У планах расейскага ўрада няма значнага ўздыму эканомікі. Яны прызнаюць, што рост калі і будзе, то вельмі маленькі, а хутчэй за ўсё і зусім застой», - распавядае Багданкевіч.

Значнае падзенне курсу расейскага рубля можа прывесці да таго, што і беларускія ўлады дэвальвуюць нацыянальную валюту.

Зрэшты, на думку Багданкевіча, прынцыпова дэвальвацыя беларускага рубля сітуацыю да лепшага не зменіць.

«Галоўная праблема нашай эканомікі не ў тым, дарагая ў нас валюта ці не, а ў тым, што на нашы тавары няма попыту. Яны неканкурэнтаздольныя першапачаткова. Іх атрымоўваецца прадаваць толькі таму, што Расея датуе нашу эканоміку, нашы прадпрыемствы. Зразумела, што цяпер з кожным годам гэтыя датацыі будуць скарачацца. Таму калі мы не пазбавімся ад гэтай залежнасці, не правядзём глыбінныя рэформы, не павысім якасць прадукцыі, не дыверсіфікуем экспарт, то эканамічнае становішча будзе ўсё больш і больш пагаршацца. І ніякай дэвальвацыяй гэтую сітуацыю не выправіць», - упэўнены экс-кіраўнік Нацбанку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках