16 красавiка 2024, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны зняў новы ролік пра «рэзідэнцыі Мядзведзева» на Рублёўцы

8
Навальны зняў новы ролік пра «рэзідэнцыі Мядзведзева» на Рублёўцы

Расейскі апазіцыянер паказаў, як выглядае дом мільярдэра Усманава, і распавёў, чаму ён хлусіць.

Апазіцыйны палітык, кіраўнік Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксей Навальны у панядзелак, 17 красавіка, выпусціў новы відэасюжэт пра лецішчы мільярдэра Алішэра Усманава на Рублёўцы, у якім зняпраўдзіў заявы бізнэсоўца пра абмен надзеламі з дабрачынным фондам, фігуравала ў расследаванні ФБК і маёмасць расейскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева, паведамляе «Нямецкая хваля».

У новым сюжэце Навальны, дэманструючы выпіскі з Расрэестру, сцвярджае, што Усманаў у 2010 годзе сапраўды пашырыў свой надзел ва Успенскім, далучыўшы суседнюю тэрыторыю памерам больш за 12 га. Гэта адкрытая прастора з некалькімі пабудовамі, уключаючы галоўны дом плошчай 3,7 тысячы квадратных метраў з чырвонай дывановай дарожкай. Аднак, насуперак словам Усманава, гэты пляц ён купіў у камерцыйнай фірмы «Іст Інвест», якая валодала ім з 2007 года (паводле звестак Расрэестру).

Паводле версіі Навальнага і ягоных паплечнікаў, іншы свой пляц на Рублёўскай шашы - у Знаменскім - Усманаў падарыў фонду «Сацдзяржпраект», якім кіруе былы аднакурснік Мядзведзева, намеснік старшыні ўправы «Газпрамбанка» Ілля Елісееў. У ФБК ацанілі пляц на 5 млрд рублёў і разгледзелі як хабар алігарха расейскаму прэм'ер-міністру.

Версія Усманава і Елісеева

Праз амаль месяц пасля выхаду расследавання Навальнага «Ён вам не Дзімон» Усманаў даў інтэрв'ю газеце «Ведомости», у якім заявіў, што не падарыў, а памяняў свой пляц у Знаменскай на зямлю ва Успенскім па суседстве са сваім старым домам. Такім чынам бізнэсовец пашырыў сваю тэрыторыю.

Тады ж выйшлі некалькі інтэрв'ю намесніка старшыні ўправы Газпрамбанка Іллі Елісеева, у якіх ён прызнае, што пляц ва Успенскім не належаў ягонаму фонду «Сацдзяржпраект», але фонд збіраўся фінансаваць там дэвэлаперскі праект. Паводле ягоных слоў, зямля належала фірме «Іст Інвест», а «Сацдзяржпраект» збіраўся даць грошы на будаўніцтва там катэджнага пасёлка. Аднак у выніку гэты пляц быў абменены на рэзідэнцыю ў Знаменскім. «І мы, і, наколькі я разумею, нашы партнёры з групы «Іст Інвест» атрымалі кампенсацыю за нерэалізаваны дэвэлаперскі праект», - распавядаў Елісееў «Коммерсанту». Газеце «Ведомости» ён заяўляў, што для фонду гэта была безграшовая ўгода.

Усманаў у адказ на расследаванне Навальнага падаў у суд пазоў аб абароне гонару і годнасці, дасудовая падрыхтоўка паводле якога ўжо прызначаная на 18 траўня. Суд прапануе старанам укласці міравое пагаднення. Елісееў таксама пагражаў падаць у суд на ФБК пазоў аб абароне бізнэс рэпутацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках