29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЛДПР і справаросы пастанавілі не пытацца Мядзведзева пра фільм Навальнага

10
ЛДПР і справаросы пастанавілі не пытацца Мядзведзева пра фільм Навальнага

Дэпутаты ад ЛДПР і «Справядлівай Расеі» разважылі, што пытанні аб барацьбе з карупцыяй «будуць недарэчныя».

Дэпутаты ад ЛДПР і «Справядлівай Расеі» не будуць пытацца старшыню ўрада Дзмітрыя Мядзведзева падчас ягонай справаздачы перад Дзярждумай РФ пра расследаванне і фільм Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага, распавялі РБК дэпутаты ад абодвух фракцый.

Крыніца РБК, блізкая да кіраўніцтва «Справядлівай Расеі», удакладніла, што яны «не хочуць прыцягваць залішнюю ўвагу да Навальнага». На ягоную думку, ёсць дастаткова вострых тэм, якія можна закрануць у размове з прэм'ерам і без гэтага.

Як тлумачыў віцэ-спікер Дзярждумы ад ЛДПР Ігар Лебедзеў, прэм'ер будзе даваць справаздачу аб дзейнасці ўрада, таму пытанні пра ягоную нерухомасць недарэчныя, акрамя таго, партыя не хоча рабіць «лішнюю рэкламу гэтаму чалавеку [Навальнаму]»

У пачатку красавіка ў «Справядлівай Расеі» і ЛДПР не падтрымалі пратакольнае даручэнне камуністаў з патрабаваннем правесці расследаванне паводле фактаў, выкладзеных Навальным. Дэпутат-справарос Міхаіл Eмельянаў патлумачыў пастанову «нежаданнем скакаць пад дудку Навальнага». Лебедзеў з ЛДПР заяўляў, што пра Навальнага наогул трэба гаварыць «менш».

Камуністы ж прапаноўвалі даручыць камітэту бяспекі Думы запытаць у сілавікоў і ў рэгістрацыйных органах інфармацыю, якая пацвярджае пэўнасць выкладзеных у расследаванні ФБК звестак, а таксама арганізаваць праверку супрацьпраўнай дзейнасці згаданых ФБК дабрачынных фондаў і фізічных асоб. Усё гэта павінна быць зроблена, каб «зразумець ступень пэўнасці прыкладаў, агучаных Навальным у публікацыі «Ён вам не Дзімон», патлумачылі камуністы.

Мядзведзеў выступіць у Думе ў сераду, 19 красавіка. Пісьмовыя пытанні чатыры думскія фракцыі накіравалі кіраўніку Кабміна яшчэ паўтара месяца таму, колькасць вусных пытанняў у гэтым годзе пастановай Савета Дзярждумы павялічаная - па пяць ад кожнай фракцыі, хоць раней было па тры.

Кіроўцы і Сірыя

Самае вострае пытанне, якое ЛДПР задасць Мядзведзеву падчас ягонай справаздачы перад дэпутатамі, тычыцца Сірыі, распавёў Лебедзеў.

«Мы там [у Сірыі] сядзім-сядзім, грошы марнуем, а карысці ніякай, а амерыканцы нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме і ўвесь свет ім пляскае ў ладкі. А знаходжанне вайсковага кантынгенту ў кожным пункце свету каштуе шалёных грошай. Хацелася б зразумець, што будзем рабіць», - сказаў дэпутат.

Год вайны ў Сірыі з восені 2015 года па восень 2016 года каштаваў Расеі не менш, чым 58 млрд рублёў, раней высвятляў РБК. Гэтыя грошы пайшлі на дзейнасць вайскова-касмічных сіл, запускі ракет, забеспячэнне і харчаванне вайскоўцаў. Паход расейскай авіяноснай карабельнай групы на чале з цяжкім крэйсерам «Адмірал Кузняцоў» да берагоў Сірыі ўвосень-узімку каштаваў расейскаму бюджэту мінімум на7,5 млрд рублёў.

Са слоў Лебедзева, дэпутаты ад ЛДПР спытаюць прэм'ера і аб пратэстах кіроўцаў. «Спытаем, як урад збіраецца наладжваць дыялог з імі, нельга ж адседжвацца і не звяртаць увагі на іх», - паведаміў Лебедзеў.

Дэпутаты ад «Справядлівай Расеі» з канчатковым спісам пытанняў вызначацца на заўтрашнім пасяджэнні фракцыі, паведаміў першы намеснік старшыні Аляксандр Буркоў. «Галоўная тэма, пра якую будзем пытацца, - сацыяльна-эканамічная [cітуацыя]», - паведаміў ён.

Пры гэтым, як заявіў РБК іншы суразмоўца у фракцыі, пытацца пра факты, раней выкладзеныя у расследаванні ФБК у «Справядлівай Расеі» не будуць.

Пытанне ад камуністаў

Дэпутат ад КПРФ Валерый Рашкін пацвердзіў, што па-ранейшаму мае намер спытаць Мядзведзева пра расследаванне ФБК «Скажам, што, калі ніхто нічога не робіць, давайце тады дэпутаты правядуць ўласнае расследаванне», - паведаміў Рашкін.

Ці будзе кіраўніцтва фракцыі КПФР падтрымліваць Рашкіна ў ягоным жаданні задаць пытанне Мядзведзеву пра расследаванне ФБК, пакуль незразумела. Першы віцэ-спікер Думы ад КПРФ Іван Мельнікаў у панядзелак, 17 красавіка, заявіў, што камуністы зададуць Мядзведзеву пытанні пра праблемы пенсійнага забеспячэння і затрымкі заробку. Аб пытаннях на іншыя тэмы Мельнікаў не сказаў, удакладніўшы, што вызначыцца «бліжэй да размовы». «Падзеі ў краіне і свеце развіваюцца так імкліва, што нельга ўсё загадзя прадбачыць і запланаваць», - растлумачыў Мельнікаў.

Ні слова пра Навальнага

Дэпутаты ад «Адзінай Расеі», чыім старшынёй з'яўляецца Дзмітрый Мядзведзеў, пытанні пра расследаванне ФБК задаваць не будуць, паведаміў першы намеснік старшыні фракцыі «Адзінай Расеі» Андрэй Ісаеў. «Пра Навальнага мы, вядома ж, пытацца не будзем, і мы сваю пазіцыю неаднаразова тлумачылі», - заявіў Ісаеў. Якія пытанні задасць фракцыя, Ісаеў не сказаў. «Мы не маем намеру выдаваць тэмы [да справаздачы Мядзведзева]», - адзначыў Ісаеў.

Старшыня думскага камітэта бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі, адзінарос Васіль Піскароў заяўляў на адным з пасяджэнняў Дзярждумы, што «аніводнае ягонае [Навальнага] так званае расследаванне, уключаючы і апошняе, пра якое ідзе гаворка, нічога не мела і не мае з праўдай, а тым больш з барацьбой з карупцыяй».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках