19 красавiка 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы бамбардзір нацыянальнай каманды Беларусі пакінуў каманду

Найлепшы бамбардзір нацыянальнай каманды Беларусі пакінуў каманду
АНДРЭЙ СЦЯПАНАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Андрэй Сцяпанаў быў найлепшым бамбардзірам каманды на апошнім чэмпіянаце свету.

Нападнік менскага «Дынама» Андрэй Сцяпанаў пакінуў каманду.

Пра гэта гулец напісаў у сваім Instagram, піша «Трыбуна».

«Афіцыйна вызвалены з нацыянальнай каманды!» - напісаў Сцяпанаў.

Нагадаем, раней Сцяпанаў адсутнічаў на трэніроўцы каманды, аднак Люіс заяўляў, што правядзе нараду з трэнерскім штабам аб магчымым уключэнні форварда ў склад каманды.

Адзначым, што Сцяпанаў стаў найлепшым бамбардзірам каманды Беларусі на апошнім чэмпіянаце свету, а таксама найлепшым снайперам каманды на алімпійскім кваліфікацыйным турніры.

У мінулым сезоне правёў 56 матчаў у КХЛ, набраў 31 (16 + 15) балаў і стаў найлепшым снайперам клуба сярод беларускіх гульцоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках