24 красавiка 2024, Серада, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пра льготнае жыллё Качанавай: Трэба выходзіць на Плошчу і мяняць сістэму

22
Менчукі пра льготнае жыллё Качанавай: Трэба выходзіць на Плошчу і мяняць сістэму

Мінакі распавялі, як яны ставяцца да несправядлівага размеркавання жылля.

Цяперашняя кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі ў чарзе на жыллё за некалькі месяцаў выперадзіла 10 530 жыхароў Цэнтральнага раёна Менска.

Прычым Наталля Качанава пераехала ў Менск у снежні 2014 года, калі яе прызначылі віцэ-прэм'еркай.

У агульным спісе з 14 чэрвеня 2016 года яна знаходзіцца пад нумарам 10 532. Акрамя таго, Качанава ўключаная ў асобны спіс з таго ж дня, яе нумар у гэтым спісе - 3. Такім чынам чыноўніца змагла развязаць сваё кватэрнае пытанне за чатыры месяцы.

«Белсат» распытаў мінакоў на вуліцах Менску, як яны ставяцца да несправядлівага размеркавання жылля.

«Тое, што міністарка працы атрымлівае льготную кватэру, а нехта іншы, хто працуе на заводзе, не атрымлівае нічога - гэта няправільна, трэба думаць найперш пра людзей, а пасля пра органы ўлады», - кажа хлопец.

«Чаму нармальныя людзі не могуць атрымаць, якія ўсё жыццё стаяць у чарзе?», - пытаецца жанчына.

«Разумееце, як правільна, так не будзе. Льготы павінен атрымаць той, хто мае патрэбу», - кажа дзяўчына.

«Трэба выходзіць на Плошчу, прымушаць сістэму змяняцца», - кажа мінак.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках