19 красавiка 2024, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадар Польшчы ў Менску: Беларускае войска– частка расейскага

9
Экс-амбасадар Польшчы ў Менску: Беларускае войска– частка расейскага
ЛЕШАК ШАРЭПКА

Лукашэнка не будзе перашкаджаць таму, каб расейскія танкі стаялі на Бугу.

Пра гэта экс-пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка заявіў тэлеканалу «Белсат».

- На гэтым тыдні асаблівую ўвагу прыцягнуў фільм «Белы легіён чорных душ», дзе наўпрост абвінавацілі Польшчу і Украіну ў тым, што яны рыхтуюць «тэрарыстаў». Ці павінна Польшча афіцыйна адказаць на такія абвінавачванні?

- Я думаю, што так. Зрэшты, не першым разам такія абвінавачванні гучаць з Менска ў бок Польшчы. Я памятаю такое інтэрв'ю Лукашэнкі для Савіка Шустэра. Адразу пасля падзей на Украіне, дзе ён сказаў, што палякі таксама рыхтавалі «тэрарыстаў» і «баевікоў».

Лукашэнка ўважае нас традыцыйна за тых, хто рыхтуе «тэрарыстаў». Я думаю, што гэта вынікае з пэўнага разумення Польшчы ўладамі Беларусі. Такім таталітарным рэжымам заўсёды патрэбен вораг. Польшча ў сувязі са сваёй пазіцыяй, гісторыяй, спецыфічнымі дачыненнямі з Расеяй падыходзіць ідэальна.

Я думаю, што Лукашэнка часта гэтым карыстаецца. Цікава, ці выкарыстоўваў ён гэта цяпер. Можа, гэта вынікае з такіх не вельмі добрых стасункаў з Расеяй. Гаворка ішла пра прэзентацыю, што вось у нас ёсць больш сур'ёзны праціўнік і нам трэба трымацца разам. І Беларусь гэта такі фарпост Расеі.

- Але гэта сам Лукашэнка гэтым карыстаецца ці гэта сілавікі, якія з'ядналіся вакол яго?

- Я не ведаю, мне цяжка сказаць, натуральна, у Беларусі заўсёды была такая барацьба сілавікоў і эканамічных устаноў, якія больш зацікаўлены ў лібералізацыі. Але за гэтай барацьбой лёгка было прасачыць на прыкладзе памежнай палітыкі. Напрыклад, Міністэрства спорту было зацікаўлена ў тым, каб не было віз для багатых турыстаў з-за мяжы. А міністэрства сілавікоў заўсёды імкнуліся максімальна блакаваць магчымасці бязвізавых падарожжаў у Беларусь.

- Адзін з экспэртаў, Міхаіл Патоцкі, прама кажа, што Аляксандр Лукашэнка можа гарантаваць, што расейскія танкі не стануць на Бугу. Ці сапраўды ў Польшчы вераць у тое, што Лукашэнка можа іх выратаваць ад расейскага ўварвання?

- Можа, хтосьці і верыць, але я ў сваёй кнізе кажу, пра якую мы калісьці гутарылі, што для мяне сучаснае беларускае войска — частка расейскага войска. І ідэальна ўпісваецца ў абарончую дактрыну або нават агрэсіўную дактрыну, якую выкарыстоўвае Масква.

- То бок, не мае значэння, гэта беларускія танкі ці расейскія?

- Таксама па-мойму ў Лукашэнкі не будзе магчымасці супрацьстаяць таму, каб расейскія танкі стаялі на Бугу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках