26 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны камунальнік Петрыкава абставіў кватэру за кошт падаткаплацельшчыкаў

11
Галоўны камунальнік Петрыкава абставіў кватэру за кошт падаткаплацельшчыкаў

Дырэктар Петрыкаўскага ЖКГ скраў у прадпрыемства больш за $1000.

За грашовыя сродкі Петрыкаўскага райжылкамгаса адрамантаваў і абставіў жыллё дырэктар прадпрыемства.

Гэты факт выявілі супрацоўнікі фінансавай міліцыі і дзяржкантролю, паведамілі ў Камітэце Дзяржаўнага кантролю.

Яны высветлілі, што пададзенае для пражывання дырэктару жылое памяшканне з камунальнага жыллёвага фонду было адрамантавана за кошт КУП «Петрыкаўскі райжылкамгас». Прадпрыемства неабгрунтавана аплаціла матэрыялы і працы ў рамонце (замена дзвярэй, вокнаў і сантэхабсталявання, устаноўка лічыльніка газу) на агульную суму 1778 рублёў.

Акрамя таго, за кошт прадпрыемства ў юрыдычных асоб і ІП у Петрыкаве былі набытыя прадметы для ўладкавання жылля на суму 3403 рубля. Гэтыя грошы пайшлі не толькі на буйныя пакупкі (халадзільнік, мэбля для гасцінай, кухні і ваннай), але і на такія, як карнізы і шторы, антэна, прыстаўка і пульт для тэлевізара.

Паводле вынікаў праверкі вінаватыя асобы кампенсавалі шкоду прадпрыемству цалкам. «Вінаватыя службовыя асобы КВУП «Петрыкаўскі райжылкамгас» прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці», - паведамілі ў Дзяржкантролі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках