26 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ не пагадзіўся з Кабяковым і пагоршыў прагноз для луканомікі

19
МВФ не пагадзіўся з Кабяковым і пагоршыў прагноз для луканомікі

УБП краіны ў 2017 годзе дзе скарачацца.

У аўторак прэм'ер-міністр зрабіў чарговы аптымістычны прагноз, а МВФ наадварот пагоршыў свой сцэнар у дачыненні да беларускай эканомікі, інфармуе "Салідарнасць".

Андрэй Кабякоў мяркуе, што нашая эканоміка паступова выходзіць з рэцэсіі.

- Агулам пастаўленыя ў рамках прагнозу на студзень-сакавік гэтага году задачы выконваюцца. Эканоміка паступова выходзіць з рэцэсіі. Унутраны брута прадукт на 0,3% перавысіў узровень аналагічнага перыяду мінулага года пры прагнозе 99,6%, - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Нагадаем, што паводле афіцыйных прагнозаў, УБП у 2017 годзе павінен вырасці на 1,7%.

У аўторак жа Міжнародны валютны фонд апублікаваў новыя прагнозныя звесткі. У тым ліку і пра беларускую эканоміку. Замест ранейшага прагнозу мінус 0,5% Беларусі прадказалі... падзенне УБП на 0,8%.

Раней фонд прадказваў зніжэнне УБП краіны ў гэтым годзе на 0,5%.

Інфляцыя ў Беларусі ў 2017 годзе, паводле ацэнкі МВФ, складзе 9,3% (папярэдні прагноз - 12%), у 2018 годзе - 8,7%.

Як паведамлялася, УБП Беларусі ў 2016 годзе знізіўся на 2,6% (МВФ прагназаваў падзенне на 3%).

Інфляцыя ў Беларусі за студзень-сакавік 2016 года склала 1,7%. Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год, паводле вынікаў года яна не павінна перавысіць 9%.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках