26 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naviband выступіў у Ізраілі

2
Naviband выступіў у Ізраілі
ФОТА: CTV NEWS

Гурт, які будзе прадстаўляць Беларусь на «Еўравізіі-2017», пабываў у Ізраілі.

Пра гэта паведамляе ў «Фэйсбуку» група «Ізраіль у Беларусі».

«Гэтая імпрэза дае магчымасць удзельнікам напярэдадні конкурсу прадставіць свае кампазіцыі еўрапейскай аўдыторыі, а таксама пагутарыць з замежнымі журналістамі, якія яго асвятляюць. Але самае галоўнае - даведацца і зразумець гісторыю і культуру Ізраіля, убачыць краіну і набрацца сіл і пазітыўных эмоцый напярэдадні напружаных конкурсных тыдняў.

Хочам адзначыць, што імпрэза арганізаваная на вышэйшым узроўні, пачынаючы ад падрыхтоўчага этапу, узгаднення дакументаў і рэзервавання авіябілетаў і заканчваючы насычанай культурнай праграмай, якая пакінула самыя найлепшыя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў праекта, а гэта прадстаўнікі 25 краін.

Таксама хацелі б падзякаваць спадару амбасадару за цёплую і цікавую сустрэчу, якая прайшла напярэдадні паездкі ў Амбасадзе Ізраіля, і за дапамогу супрацоўнікам Пасольства.

Запрашаем Вас паглядзець другі паўфінал конкурсу, які адбудзецца 11 траўня і будзе транслявацца на тэлеканале «Беларусь», і падтрымаць беларускіх удзельнікаў – гурт Naviband», - падзяліліся ўражаннямі ад паездкі ўдзельнікі гурта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках