26 красавiка 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шмат каму ў правінцыі даводзіцца выбіраць — камунальныя аплаты ці ежа»

8
«Шмат каму ў правінцыі даводзіцца выбіраць — камунальныя аплаты ці ежа»
ФОТА: TUT.BY

Беларусы запазычылі за камунальныя паслугі больш за $63 мільёнаў.

Беларусы на форумах абмяркоўваюць бандыцкі падыход камунальнікаў – налічваць касмічную пеню і цікавяцца, у якім банку даюць крэдыты на аплату камунальных, піша «Салідарнасць».

Паводле звестак Мінжылкамгаса, запазычанасць насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі вырасла да 119,2 мільёна рублёў.

Пра гэта паведамляе партал камунальнай граматнасці насельніцтва. Толькі за студзень-сакавік гэтага года запазычанасць павялічылася на 12,4 мільёна рублёў!

Нагадаем, апошнім разам камунальныя паслугі даражэлі з 1 сакавіка.

Нядаўна СМІ паведамілі пра тое, што ў Магілёве ўпершыню з аўкцыёну прададуць кватэру завінавачанага за камунальныя паслугі. Магілёвец не аплачваў камунальныя паслугі з кастрычніка 2015 года і завінаваціўся амаль 4,6 тысячы рублёў, з якіх 3,12 тысячы — пеня. Мужчына не працуе блізу двух гадоў.

На думку ўдзельніка дыскусійнай пляцоўкі talks.by, гэта «бандыцкі падыход - ставіць грамадзян на лічыльнік паводле такіх расцэнак».

«Шмат каму ў правінцыі даводзіцца выбіраць – камунальныя аплаты ці ежа. Выбар, натуральна, на карысць другога варыянту. Ніхто не хоча глядзець на галодных дзяцей», - выказвае меркаванне іншы ўдзельнік форуму.

Беларусы здзіўляюцца, чаму запазычанасць камунальных паслуг лічаць з пеняй. Некаторыя прапануюць прыбраць пеню - і ад запазычанасці застанецца пшык.

Адзін з карыстальнікаў цікавіцца: «Хлопцы, можа, хто ведае, у якім банку даюць крэдыт на аплату камунальных паслуг? Лепш плаціць адсоткі, чым пеню».

Яму прапаноўваюць: не можаце плаціць - едзьце ў вёску, там жыллё амаль дарэмнае.

У якасці прыкладу, які сведчыць, што ў вёсцы пражыць не лягчэй, удзельнік дыскусіі прыводзіць размову са знаёмым старшынём сельсавета:

«Ён прывёў мне страшныя, але рэальныя лічбы. У СВК працуе блізу 230 чалавек, а ў вёсках сельсавета без працы пражываюць 120. Пачынаюць паціху цягнуць усё, што дрэнна (і не толькі) ляжыць».

Ёсць і тыя, хто лічыць, што запазычанасць за камунальныя паслугі – гэта запазычанасць не беларусаў, а самой сістэмы. На іх думку, гэта сведчанне непісьменнага кіравання - як краінай, так і асобнымі структурамі.

«Людзі аплачваюць камунальныя паслугі цалкам, альбо прамымі плацяжамі ЖКГ, альбо ўскоснымі - аплачваючы дзікія падаткі і ўнёскі ў ФСАН на ўсё запар», - робіць высновы ўдзельнік форуму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках