26 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Прысутнасць NATO азначае прыхільнасць саюзу

Кіраўнік МЗС Літвы: Прысутнасць NATO азначае прыхільнасць саюзу
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Заходні альянс зробіць усё для абароны бяспекі дзяржаў-сябраў.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус распавёў пра прысутнасць войскаў NATO на тэрыторыі краін Балтыі:

«Мы не гаворым пра нейкае спаборніцтва або эскалацыю», - сказаў міністр.

«Тое, што адбываецца, азначае, што NATO зробіць усе магчымае для забеспячэння бяспекі сваёй тэрыторыі і свайго насельніцтва».

У інтэрв'ю 20 красавіка тэлеканалу Настоящее время Лінкявічус таксама сказаў, што Вільня жадае нармальных стасункаў з Расеяй, але яны павінны грунтавацца на прынцыпах і каштоўнасцях, паведамляе «Радио Свобода». Лінкявічус даў інтэрв'ю тэлеканалу Настоящее время, які працуе ў складзе Радыё Свабодная Еўропа/Свабода ў супрацоўніцтве з «Голасам Амерыкі».

Лінкявічус адзначыў, што ў рэгіёне разгорнутая інфармацыйная вайна, якую яшчэ называюць гібрыднай, якая вядзецца нетрадыцыйнымі спосабамі, уключаючы дэзінфармацыю і фальшывыя навіны.

«Гэтая вайна ўжо ідзе - кібервайна, інфармацыйная вайна, і паняцці бяспекі - пашырыліся», - удакладніў ён. Лінкявічус адзначыў, што альтэрнатыўнае меркаванне, што падаецца як іншы пункт гледжання, не можа падмяняцца звычайнай хлуснёй.

Паводле ацэнцы міністра замежных спраў Літвы, у ранейшыя часы перад надыходам ужывалася артпадрыхтоўка. Цяпер у гэтым няма неабходнасці. Цалкам дастаткова прымяніць звычайнае «прамыванне мазгоў», каб стварыць плацдарм для наступлення. Менавіта гэта, на думку Лінкявічуса і адбылося ў Крыме ў сакавіку 2014 года.

Ён паведаміў, што за апошні час было вельмі мала кантактаў паміж Літвой і Расеяй на дзяржаўным узроўні і сказаў, што Літва хацела б мець нармальныя суседскія стасункі з Расеяй, якія б грунтаваліся на каштоўнасцях.

NATO ўзмацняе сваю прысутнасць у рэгіёне, каб супакоіць краіны-сябры ва ўмовах аднаўлення агрэсіўнай замежнай палітыкі з боку Расеі.

Асаблівую трывогу выклікае незаконная анэксія Крыма і падтрымка сепаратыстаў на ўсходзе Украіны. Расею таксама абвінавачваюць у тым, што яна ўмешваецца ў справы краінаў, якія імкнуцца ўступіць у NATO.

Паўночнаатлантычны саюз разгарнуў чатыры батальёны ў Польшчы і краінах Балтыі, Літве, Латвіі і Эстоніі на чале з войскамі ЗША, Нямеччына, Канада і Вялікабрытанія, кожны з якіх меў блізу 800 вайскоўцаў. Лінкявічус распавёў тэлеканалу Настоящее время, што ўзровень пагрозы з боку Расеі супраць краін Балтыі - усіх сябраў NATO і ўсіх былых савецкіх рэспублік - застаецца высокім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках