26 красавiка 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На некаторых вуліцах Менска будзе забароненая стаянка аўтамабіляў

На некаторых вуліцах Менска будзе забароненая стаянка аўтамабіляў

Абмежаванне будзе дзейнічаць 25 красавіка з 7.30 да 20.00.

25 красавіка на некаторых сталічных вуліцах будзе абмежаваная стаянка для машын, паведамляе сайт ГУУС Менгарвыканкама.

- У Менску 25 красавіка з 7.30 да 20.00 будзе абмежаваная стаянка аўтамабіляў па вул. Кульман на адцінку ад вул. Багдановіча да вул. Крапоткіна, а таксама на вул. Арлоўскай - ад вул. Карастаянавай да пл. Бангалор. Абмежаваная будзе паркоўка на вул. Багдановіча - ад пл. Бангалор да вул. Кульман. У Заводскім раёне стаянка будзе абмежаваная на адрэзку вул. Убарэвіча - ад праезду Галадзеда да вул. Ташкенцкай. Таксама непажадана паркавацца ў мясцовым праездзе ўздоўж пр. Незалежнасці ад вул. Русіянава да вул. Старынаўскай, - напісана ў паведамленні.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў не пакідаць свае аўто ў гэтых месцах. Таксама на выездах з горада будзе ўзмоцненае дзяжурства ДАІ, каб там не ўтваралася коркаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках