26 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Гарбачоў: Расея можа здабыць поспех толькі пры дапамозе дэмакратыі

10
Міхаіл Гарбачоў: Расея можа здабыць поспех толькі пры дапамозе дэмакратыі
МІХАІЛ ГАРБАЧОЎ

РФ, паводле ягоных слоў, гатовая да палітычнай барацьбы, рэальнай шматпартыйнай сістэмы, сумленных выбараў і рэгулярнай змены ўрада.

«Расея можа здабыць поспех толькі пры дапамозе дэмакратыі». Так мяркуе першы і астатні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў. Пра гэта ён напісаў у сваёй калонцы ў часопісе Time (пераклад - «Эхо Москвы»).

Часопіс Time штогод выдае спіс сотні вядучых сусветных палітыкаў. Сярод іх зноў апынуўся Уладзімір Пуцін. Гэта ў сваёй калонцы ў тым жа часопісе пракаментаваў першы і астатні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

Ён напісаў, што спрабуючы даць рады крызісу, які ён атрымаў у спадчыну ад свайго папярэдніка, Уладзімір Пуцін здабыў поспех у стабілізацыі сітуацыі ў краіне, і здолеў захаваць расейскую дзяржаву і палепшыць яе эканоміку.

Тыя аўтарытарныя захады і пэўны рэжым ручнога кіравання, якія ён выкарыстаў першым часам, былі апраўданыя. Аднак, плата за гэта - зніжэнне ролі парламента, судоў і грамадзянскай супольнасці, а таксама ўсё менш і менш незалежных СМІ. Пазней гэтыя памылкі сталі ўсё больш відочныя: эканамічны рост замарудзіўся - яшчэ да таго, як Захад увёў свае санкцыі, - піша Гарбачоў.

Сёння назіраюцца стагнацыя ў эканоміцы і падзенне ўзроўню жыцця, а таксама масавая беднасць і карупцыя разам з незаконным узбагачэннем і дэградацыяй сфэр адукацыі, навукі і аховы здароўя. Пры гэтым Пуцін штогод звяртае ўвагу на гэтыя праблемы, але яны не могуць быць развязаныя без змены сістэмы кіравання.

Як піша Міхаіл Гарбачоў, ён упэўнены ў тым, што Расея здалее здабыць поспех толькі з дапамогай дэмакратыі. Краіна, паводле ягоных слоў, гатовая да палітычнай барацьбы, рэальнай шматпартыйнай сістэмы, сумленных выбараў і рэгулярнай змены ўрада. Гэта і мае стаць задачай прэзідэнта.

Як нагадвае ў каментары на калонку былога савецкага лідара ўплывовы часопіс Politico, стасункі паміж Расеяй і ЗША знаходзяцца на найніжэйшым пункце развіцця пасля анэксіі Крыма і падтрымкі Масквой рэжыму Башара Асада.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках