27 красавiка 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці службовы сабака страціў след мужчыны, які «павіншаваў» Леніна

32
У Берасці службовы сабака страціў след мужчыны, які «павіншаваў» Леніна

Сёння невядомы ягамосць кінуў у помнік два слоікі з фарбай, пасля чаго сышоў.

У Берасці службовы сабака страціў след мужчыны, які абліў чырвонай фарбай помнік Леніну.

Як інфармуе «Брестская газета», здарэнне адбылося раніцай 21 красавіка. А 4:29 невядомы мужчына кінуў у помнік два слоікі з чырвонай фарбай, пасля чаго сышоў. Ягоныя дзеянні зафіксавалі камеры відэаназірання. На месца здарэння прыехала міліцыя. Службовы сабака ўзяў след, але страціў яго ля ўваходу ў парк, распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Берасцейскага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

Міліцыя праводзіць праверку. Што да помніка, то яшчэ а 6.30 раніцы каля яго з'явіліся рабочыя, якія пачалі адмываць яго ад фарбы.

Здарэнне ў Берасці адбылося напярэдадні дня нараджэння правадыра бальшавіцкай партыі Уладзіміра Ульянава (Леніна), які адзначаецца ягонымі прыхільнікамі 22 красавіка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках