26 красавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарка ДК у Сеніцы: У нас не толькі сцяг «ДНР», у нас і партрэт Пуціна вісіць

37
Дырэктарка ДК у Сеніцы: У нас не толькі сцяг «ДНР», у нас і партрэт Пуціна вісіць

Расцяжка непрызнанага ўтварэння вісіць у сеніцкім доме культуры.

Спявачка Жанэт, якая выпадкова сфатаграфавалася з сімволікай «Данецкай народнай рэспублікі», наракае на сеніцкі дом культуры. Гэта там яна ўбачыла расцяжку непрызнанага ўтварэння, піша nn.by.

Дырэктарка Сеніцкага дома культуры Наталля Цярэнцьева не бачыць праблемы ў сітуацыі.

«Які гэта можа выклікаць скандал? Там яно вісіць і вісіць. Гэта расцяжка гурта «СССР», яны выступалі ў «Данецкай рэспубліцы» з канцэртамі і прывезлі сабе як сувенір. Нічога жудаснага не здарылася. Яны проста павесілі гэтую сімволіку».

Аматарскі гурт «СССР» — два мужчыны ў камуфляжы, якія працуюць на базе Сеніцкага дома культуры. Яны блізкія да расейскага Саюза ветэранаў Афганістана.

«На Данбасе мы пабывалі ўжо сем разоў, з самых першых абстрэлаў», — казалі яны ў нядаўнім інтэрв'ю. Лёталі і ў Сірыю, павіншаваць расейскіх вайскоўцаў.

Калі б нейкі гурт прывёз з сабой сімволіку «Правага сэктара», ці дазволіла б яе павесіць дырэктарка? «Вы мне такія пытанні не задавайце, — адказвае яна. — Ці мала хто дзе штосьці паклаў? Гэта ж іхнія асабістыя рэчы». Але запэўнівае, што хаця б сцяг нацысцкай Нямеччыны ў Доме культуры не вісіць.

«А што вас бянтэжыць? — перапытвае Наталля Цярэнцьева. — Мы нідзе нічога не прапагандуем. У нас вісіць і партрэт прэзідэнта, і партрэт прэзідэнта Расеі, нічога дрэннага ў гэтым няма».

У канцы гутаркі Наталля Цярэнцьева параіла звяртацца з пытаннямі да свайго наймальніка — у Менскі райвыканкам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках