26 красавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі падчас лёгкаатлетычнага экамарафону памёр адзін з удзельнікаў

26
У Гомелі падчас лёгкаатлетычнага экамарафону памёр адзін з удзельнікаў

Мужчыну стала дрэнна пасля таго, як ён прабег адзін кіламетр.

65-гадовы гомелец памёр падчас забегу на дыстанцыю 6,3 км. Мужчыну стала дрэнна пасля таго, як ён прабег адзін кіламетр. Лекарам хуткай дапамогі, якія дзяжурылі на мерапрыемстве, выратаваць яго не ўдалося. Магчымай прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам, піша tut.by.

У прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі падкрэслілі, што мужчына меў даведку-допуск да ўдзелу ў марафоне.

— Да ўдзелу ў забегу дапускаліся толькі асобы, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў да заняткаў спортам. А ўдзельнікі забегу на дыстанцыю 42 км павінны былі прайсці адпаведную падрыхтоўку, — удакладнілі арганізатары.

Экамарафон, арганізаваны Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, які прайшоў у Гомелі 22 красавіка на дзвюх дыстанцыях — 6,3 км і 42 км. Яго ўдзельнікамі сталі некалькі тысяч прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, моладзь і аматары актыўнага ладу жыцця.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках