26 красавiка 2024, Пятніца, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Будапешце прайшла акцыя-пасмешка з прэм'ера Орбана

У Будапешце прайшла акцыя-пасмешка з прэм'ера Орбана
ФОТА: SVABODA.ORG

У цэнтры Будапешта блізу пяці тысячаў чалавек правялі дэманстрацыю, каб высмеяць прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана.

Прэм'ер-міністр, на іхнюю думку, прадаўжае наступ на дэмакратыю і правы чалавека.

Дэманстранты неслі плакаты іранічнага зместу, напрыклад: "Нам не патрэбныя выбары" – і скандавалі "Далоў свабоду прэсы", "Нам не патрэбны Брусэль". Людзі ўвесь час смяяліся.

Як паведамляе агенцтва Reuters, акцыя была арганізаваная так званай "Партыяй двухвостага сабакі", якая ўвесь час высмейвае ўлады, высоўваючы абсурдныя і сатырычныя лозунгі.

Апошнія тры тыдні ў Будапешце праходзяць дэманстрацыі ў абарону Цэнтральна-Эўрапейскага ўніверсітэта, заснаванага мільярдэрам і філантропам Джорджам Сорасам. Нядаўна ўлады прынялі закон, паводле якога могуць яго закрыць. У сувязі з гэтым Эўракамісія пагражае падаць на Вугоршчыну ў Эўрапейскі суд.

Апаненты Орбана рэзка крытыкуюць яго за наступ на акадэмічныя свабоды, нежаданне пускаць у Вугоршчыну мігрантаў і цёплыя адносіны з Крамлём.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках