26 красавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самойлава выступіць у Крыме ў дзень пачатку «Еўравізіі»

44
Самойлава выступіць у Крыме ў дзень пачатку «Еўравізіі»
ЮЛІЯ САМОЙЛАВА

Расейскія ўлады наважылі пайсці на чарговую правакацыю вакол музычнага конкурсу.

Расейская спявачка Юлія Самойлава, што была не дапушчаная да ўдзелу ў конкурсе «Еўравізіі 2017» у Кіеве, выступіць 9 траўня на канцэрце ў Севастопалі ў гонар Дня перамогі, паведамілі намеснік губернатара Севастопаля Вячаслаў Гладкоў і кіраўніца галоўнага ўпраўлення культуры горада Ларыса Дудкіна, піша newsru.com.

Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што канцэрт 9 траўня плануецца на плошчы Нахімава. Ён пацвердзіў існаванне папярэдняй дамоўленасці і адзначыў, што на 9 траўня таксама запланаваны першы паўфінал песеннага конкурсу «Еўравізіі». Такім чынам, выступленне Самойлавай у Севастопалі можа адбыцца ў дзень паўфіналу конкурсу. «Гэта было б сімвалічна, і думаю, гэта будзе яркая падзея», - дадаў Гладкоў.

«Гэтая выканаўца, як планавалася, павінна была прэзентаваць Расею на Еўравізіі. У якасці альтэрнатывы яна будзе выступаць у нас. Папярэдняя дамоўленасць ёсць. Мы спадзяемся, што ў яе ўсё атрымаецца, і Юля пераможа ўсе перашкоды, якія перад ёй стаяць», - сказала Ларыса Дудкіна выданню ForPost.

У прэс-службе спявачкі праекту радыё «Свобода» «Крым.Реалии» пацвердзілі, што яна будзе выступаць у Севастопалі. «Па меншай меры, паводле стану на сёння ўсе пацверджана. Плануецца, што Юля праспявае там дзве-тры песні», - адзначылі ў прэс-службе.

Нагадаем, што Служба бяспекі Украіны забараніла Самойлавай уезд у краіну на тры гады менавіта праз выступу ў Крыме ў 2015 годзе, куды яна заехала без дазволу ўкраінскіх уладаў пасля акупацыі паўвострава РФ.

23 сакавіка Еўрапейскі вяшчальны саюз прапанаваў удзельнічаць Самойлавай у конкурсе «Еўравізіі» па відэамасту, аднак гэту пастанову таксама раскрытыкавалі ў Кіеве.

Еўрапейскі вяшчальны саюз, разгледзеўшы пытанне аб адхіленні Расеі, афіцыйна заявіў, што Расея не будзе браць удзел у міжнародным песенным конкурсе ў 2017 годзе. Адпаведная заява была апублікаваная на сайце конкурсу. Мяркуецца, што Юлія Самойлава возьме ўдзел у конкурсе ў 2018 годзе.

Паўфіналы конкурсу пройдуць у Кіеве 9 і 11 траўня, а фінал адбудзецца 13 траўня на арэне Міжнароднага выставачнага цэнтра. У агульнай складанасці ў «Еўравізіі-2017» возьмуць удзел прадстаўнікі 43 краін.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках