26 красавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцу Таццяну Равяку аштрафавалі на $230

8
Праваабаронцу Таццяну Равяку аштрафавалі на $230
Таццяна Равяка
ФОТА: FACEBOOK

Менскі суд аштрафаваў праваабаронцу за ўдзел у акцыі салідарнасці 26 сакавіка.

Разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да праваабаронцы Таццяны Равякі прадоўжыўся 26 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Менска, паведамляе ПЦ «Вясна».

Пасяджэнне двойчы пераносілася, аднак сёння суддзя Вікторыя Шабуня ўсё ж змагла давесці справу да канца.

У судзе 26 красавіка ў якасці сведкі затрымання выступіла юрыстка ПЦ «Вясна» <>bНаста Лойка, а таксама да матэрыялаў справы была далучаная маніторынгавая справаздача назіральнікаў за ходам мірнай акцыі пратэсту, якая прайшла 26 сакавіка.

Суддзя Вікторыя Шабуня палічыла віну Таццяны Равякі даведзенай і асудзіла праваабаронцу да штрафу 20 базавых адзінак - 460 рублёў ($230).

Нагадаем, Таццяну Равяку затрымалі 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Менска і, разам з іншымі затрыманымі, адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы, дзе доўгі час трымалі ў жорсткіх умовах, у дворыку, тварам да сцяны, з узнятымі ўверх рукамі.

Пазней стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі склалі на праваабаронцу адразу два пратаколы: паводле артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне законным патрабавання службовай асобы). Пратаколы праваабаронцы не выстаўлялі і яна іх не падпісвала.

Таццяна Равяка накіравала ў Пракуратуру горада Менска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўленая пасля затрымання. Адказу яна пакуль не атрымала.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках