26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі запалілі святло ў Прыпяці

4
Палякі запалілі святло ў Прыпяці

Польскія энэргетыкі падчас прыватнай паездкі ў закрытую Чарнобыльскую зону запалілі святло на закінутым заводзе «Юпітэр».

Адрадзіць «горад-здань» паспрабавалі польскія «сталкеры» з Napromieniowani.pl. Іх мэтай было ўключыць святло ў адным з будынкаў Прыпяці, паведамляе «Белсат».

«Юпітэр» - сакрэтнае прадпрыемства, на якім выраблялі стралковую зброю з велізарнай дакладнасцю і магутнасцю.

Афіцыйна завод быў філіялам кіеўскага завода «Маяк» і вырабляў дробязі накшталт ролікаў для механізму працягвання стужкі для бытавых магнітафонаў. Але ў рэчаіснасці на тэрыторыі «Юпітэра» займаліся распрацоўкай і зборкай вайсковых ЭВМ і «чорных скрыняў». «Юпітэр» працаваў яшчэ 15 гадоў пасля катастрофы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках