26 красавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ашуканцы падманваюць пенсіянераў праз тэлефон

3
У Менску ашуканцы падманваюць пенсіянераў праз тэлефон
ФОТА: RUSSIANLOOK.COM

У сталіцы пачасціліся выпадкі махлярства ў дачыненні да пенсіянераў.

20 красавіка ў менскую міліцыю звярнуўся мужчына, у якога маці аддала ашуканцам 2 тысячы ўмоўных адзінак. Гэта здарылася пасля дзіўнага званка з літоўскага нумару. Выпадак падобны да тых, пра якія міліцыя паведамляла яшчэ ў пачатку красавіка. Падрабязнасці паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

У мінулы чацвер у Першамайскае РУУС прыйшоў мужчына і заявіў, што ягоную маці падманулі ашуканцы, піша tut.by.

— Падчас яго адсутнасці ў кватэру паступіў званок. Той, хто тэлефанаваў паведаміў спалоханай жанчыне, што яе сын трапіў у ДТЗ і з ягонай віны пацярпеў пешаход, якому цяпер неабходныя грошы на лячэнне і наступную рэабілітацыю. Са слоў ашуканца, віну ейнага сына лёгка давесці і яму немінуча пагражае турэмнае зняволенне, — распавядаюць у ГУУС.

Аднак суразмоўца прапанаваў «развязаць» праблему за 2 тысячы даляраў, якія прасіў перавесці яму на банкаўскі рахунак праз сістэму Western Union. Спалоханая жанчына ўзяла грошы ў пазыку ў суседзяў і выканала патрабаванне махляра. Увечары ейны сын вярнуўся дадому і падман выявіўся.

Цяпер міліцыя шукае злачынцу. Выяўлена, што званок паступіў з нумара, зарэгістраванага ў Літве.

Нагадаем, у 2017 годзе пачасціліся выпадкі махлярства ў дачыненні да пенсіянераў. Невядомыя праз тэлефон паведамлялі: іх сваякі ўчынілі злачынства — але можна «спрыяльна» развязаць пытанне за грошы. Падманутымі былі больш за дзясятак чалавек, сума шкоды склала амаль 20 тысяч даляраў. Ужо затрымана некалькі падазраваных, украдзенае вярнулі ўладальнікам. Распачатыя крымінальныя справы паводле арт 209 Крымінальнага кодэкса (Махлярства).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках