26 красавiка 2024, Пятніца, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трампненаш», або Як Пуцін надакучыў прэзідэнту ЗША

2
«Трампненаш», або Як Пуцін надакучыў прэзідэнту ЗША

Памятаеце гэтую нястрымную радасць у Расеі ад перамогі чужога прэзідэнта ў чужой краіне?

Журналістка «Немецкой волны», дачка забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова, Жанна Нямцова апублікавала відэакаментары да тэмы стасункаў паміж прэзідэнтам ЗША і кіраўніком РФ.

«Памятаеце гэтую нястрыманую радасць у Расеі ад перамогі чужога прэзідэнта ў чужой краіне? Гэтыя заклікі катацца па Маскве на машынах з амерыканскімі сцягамі? У Крамлі дарма паверылі ў American dream. Прэзідэнт ЗША пракрочыў ад пуцінафіліі наўпрост да пуцінараўнадушша. «Трампнаш» вам не «Крымнаш».

Дарэчы, пра Крым. Дональд Трамп цяпер мяркуе, што Расея захапіла паўвостраў праз слабасць Абамы. На фоне гісторыі з «Тамагаўкамі» ў Сірыі гучыць пагрозліва. А вось з Ангелай Мэркель Трамп агульную мову, здаецца, знайшоў. Можа быць, Пуціну спытаць рады ў канцлеркі ФРГ, як прывабіць амерыканскага прэзідэнта?»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках