26 красавiка 2024, Пятніца, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наваполацк будзе культурнай сталіцай Беларусі ў 2018 годзе

11
Наваполацк будзе культурнай сталіцай Беларусі ў 2018 годзе

Горад быў заснаваны толькі ў 1958 годзе, аднак Мінкульт пастанавіў зрабіць яго культурнай сталіцай.

Наваполацк стане культурнай сталіцай Беларусі ў 2018 годзе.

Гэтая пастанова прынятая на калегіі міністэрства культуры Беларусі, паведамляе прэс-служба ўстановы.

«У горадзе прыкладаюцца значныя намаганні для развіцця і папулярызацыі дасягненняў беларускай культуры, надаецца вялікая ўвага развіццю сацыяльнай сферы», - распавялі ў міністэрстве.

Паводле інфармацыі ўстановы, у Наваполацку ўзровень абслугоўванне насельніцтва паслугамі культуры складае больш за 90%. Так, выхаванцамі гурткоў, студый, школ мастацтваў з'яўляюцца больш 4,0 тысячы жыхароў.

«Наваполацк з'яўляецца пляцоўкай для правядзення многіх значных конкурсаў, фестываляў, выстаў і форумаў розных узроўняў, якія збіраюць удзельнікаў і гасцей з усіх куткоў Беларусі і замежных краін», - падкрэслілі ў Мінкульце.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках