26 красавiка 2024, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Пуцін Піцеру надакучыў

9
Як Пуцін Піцеру надакучыў
ФОТА: SVABODA.ORG

У Санкт-Пецярбургу затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў акцыі «Надакучыў».

Пра гэта паведамляе «Адкрытая Расея». Паводле паведамленняў карыстальнікаў сацыяльных сетак, паліцыянты ўжывалі да актывістаў сілу.

Акцыі «Надакучыў» руху «Адкрытая Расея» праходзяць сёння ў многіх гарадах краіны. Мэта акцыі – запатрабаваць ад Уладзіміра Пуціна адмовіцца ад удзелу ў выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. У Маскве некалькі дзясяткаў актывістаў накіроўваюцца да будынка адміністрацыі прэзідэнта, ля якога вартуюць сотні паліцыянтаў.

ФОТА: SVABODA.ORG

Раней у Кемераве на акцыі «Надакучыў» былі затрыманыя блізу 20 актывістаў. У Іжэўску, Горна-Алтайску, Новакузнецку і Цюмені ў паліцыю патрапілі арганізатары пратэстаў. У некалькіх гарадах, у тым ліку ў Новасібірску і Томску, акцыі ўжо прайшлі, яшчэ ў некалькіх – Уфе, Пермі, Чэлябінску, Саратаве, Кургане, Ульянаўску, Казані, Кіраве, Туле, Ніжнім Ноўгарадзе і Растове-на-Доне – праходзяць цяпер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках