26 красавiка 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закрываецца парк атракцыёнаў «Дрымлэнд»

8
У Менску закрываецца парк атракцыёнаў «Дрымлэнд»
ФОТА: TUT.BY

На яго месцы запрацуе гарадскі урбан-парк.

Днямі стала вядома, што сталічны «Дрымлэнд» спыняе працу ў звыклым рэжыме парку атракцыёнаў і мяняе фармат. Нязменным застанецца аква-зона, якая пачне працу ўжо 1 чэрвеня. Якія ж перамены закрануць астатнюю тэрыторыю і калі менчукам чакаць адкрыцця новай пляцоўкі, даведаўся tut.by.

- На тэрыторыі «Дрымлэнд» мы хочам зрабіць урбан-парк - гарадскі парк з зонамі актыўнага адпачынку, - распавядае дырэктар кампаніі «Кіт Салюшнс» (якая займаецца кіраваннем сухога парку «Дрымлэнд») Аляксей Падрэз. - Ён будзе разлічаны на наведвальнікаў рознага ўзросту, але націск будзе зроблены на моладзевы адпачынак, а не на дзіцячы. Тыя атракцыёны, якія цяпер у парку, мы ў траўні дэмантуем і прададзім, а запусцім вяровачныя гарадкі, скаладромы, лазертаг, баі з лукам, цір, квэсты. Будзем арыентавацца на маскоўскі парк Горкага.

ФОТА: TUT.BY

- Якія фестывалі чакаюць парк у абноўленым фармаце?

- На сёння ў нас ужо папярэдне зарэзервавана 60% летніх выходных пад рознага кшталту і маштабу фестывалі. Гэта FSP, Vulitsa Ezha, «Мозгобойня», якія ўжо праходзілі тут, а таксама фестываль бітбокса, ЗОЖ-фэсты, фестываль кавер-бэндаў на рэгулярнай аснове.

Аляксей удакладняе, што на тэрыторыі парку застанецца тры зоны, якія могуць здаваць у арэнду пад мерапрыемствы як усе цалкам, так і паасобку. Гэта тэрыторыя аквапарку, уваходная група з выкладзенай пліткай пляцоўкай (разлічаная на 3-5 тысяч чалавек) і сухі парк, які цяпер мадэрнізуецца. На танцпляц, паводле ацэнак кіраўніцтва, змесціцца 15-20 тысяч чалавек - гэта значыць ён не саступіць «Мінск-Арэне» (плошча танцпляцу - 8 тысяч квадратных метраў). У той жа час, падкрэслівае Аляксей, для такіх падзей, як «А-фэст», аўдыторыя якіх пад 100 тысяч чалавек, пляцоўка будзе замалая.

ФОТА: TUT.BY

Пра тое, як будзе праводзіцца палітыка коштаўтварэння, Аляксей адказвае з агаворкамі:

- Пакуль плануем, што ўваход у парк у буднія дні і ў выходныя, калі не праходзіць ніякіх фестываляў, будзе бясплатным. За дадатковыя забавы (вяровачны гарадок, лазертаг і г.д.) давядзецца плаціць асобна. Мы пратэстуем такі варыянт і будзем глядзець, ці зручны ён, ці ж лепш пераходзіць да фармату з адзіным уваходным квітком. Падчас жа фестываляў і іншых падзей у выходныя ўваход будзе платным.

ФОТА: TUT.BY

У абноўленым фармаце «Дрымлэнд» адкрыецца ўжо ў другой дэкадзе траўня. Да таго моманту ў парку абновяць інфраструктуру, паставяць стацыянарныя пункты грамадскага харчавання, адкрыюць вяровачны гарадок, лазертаг, вулічны цір і астатняе.

- 12 траўня ў нас першае пацверджанае мерапрыемства з карпаратыўным кліентам, а 13-14 траўня запускаецца Vulitsa Ezha, - пацвярджае Аляксей. - Атракцыёны будуць з'язджаць з парку паступова. Зразумець, наколькі гэты крок выгадны і рэнтабельны, можна будзе ўжо ў верасні, пакуль жа чакаем усіх у госці ў абноўлены «Дрымлэнд».

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках