26 красавiка 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве актывісты заблакавалі будынак «Рассупрацоўніцтва»

7
У Кіеве актывісты заблакавалі будынак «Рассупрацоўніцтва»
ФОТА: FACEBOOK.COM

Актывісты «Нацыянальнага корпуса» сарвалі правядзенне дыктоўкі расейскай мовы ў Кіеве.

8 красавіка актывісты партыі «Нацыянальны корпус» заблакавалі ўваход у Расейскі цэнтр навукі і культуры ў Кіеве, дзе павінна была прайсці акцыя «Татальная дыктоўка» расейскай мовы, сказала прэс-сакратар прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ва Украіне Святлана Валыненка агенцтву "Интерфакс-Украина".

Са слоў Валыненкі, каля будынка размясцілася 40-50 чалавек, на тэрыторыю цэнтра іх не пусціла ахова. Яна дадала, што актывісты накінулі ланцуг на браму і заблакавалі праход смеццевымі бакамі.

Прэс-сакратарка распавяла, што ў будынку павінна была адбыцца міжнародная акцыя «Татальная дыктоўка» – традыцыйная штогадовая дыктоўка расейскай мовы, што ў 2017 годзе праходзіць у 72 краінах свету.

На сайце цэнтра сёння з'явілася паведамленне, што "Татальнага дыктоўка" у Кіеве не адбудзецца. Падрабязнасці не паведамляюцца.

У прэс-службе «Нацыянальнага корпуса» пацвердзілі ў Facebook, што чальцы партыі заблакавалі ўваход у будынак і сарвалі акцыю.

Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com
Фото: facebook.com

«Цэнтр варожай культуры ва Украіне, нейкае «прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва» ініцыявала з'езд, на якім раніцай 8 красавіка расейскія супольнасці павінны былі пісаць «татальную дыктоўку». А вось да самога напісання былі прыцягнутыя прадстаўнікі «бананавых рэспублік Л/ДНР», пасля чаго іх павінны былі таксама прызнаць «культурнымі». Актывісты «Нацыянальнага корпуса» (Кіеў) прыйшлі пад будынак на вуліцы Барысаглебскай, дзе іх ужо чакалі праваахоўнікі, каб сарваць гэтае мерапрыемства, што і атрымалася паспяхова!» – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках