27 красавiка 2024, Субота, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вывела людзей у цэнтр Менска на мітынг супраць сябра дыктатара

14
Што вывела людзей у цэнтр Менска на мітынг супраць сябра дыктатара
ФОТА: ЯЎГЕН ЕРЧАК/TUT.BY

Барацьбу за сваю ўласнасць дольнікі «Імпульсу» вядуць ужо больш за дзесяць гадоў.

«Нас абрабавалі і выкінулі на вуліцу» - з такімі плакатамі дольнікі гандлёвага цэнтра «Імпульс-2» пратэставалі ў цэнтры Менска. Прадпрымальнікі, якія ўклалі немалыя грошы ў будаўніцтва гандлёвага цэнтра на вуліцы Веры Харужай, абураюцца пастановай аб продажы дарагой маёмасці кампаніі, якой валодае сябар Аляксандра Лукашэнкі.

Будавалі за свае грошы, цяпер - засталіся ні з чым. Каля трох дзясяткаў дольнікаў «Імпульсу-2» пікетавалі будынак гандлёвага цэнтра на вуліцы Веры Харужай у Менску, які днямі дзяржава перадала кампаніям «Тапас» і «Магнат Трэйд».

«Цяпер паводле пастановы суда мы не маем права ні атрымаць кампенсацыю, ні вярнуць свае месцы. Гэта значыць, гэтыя грошы я зарабіў у Маскве, прывёз сюды, каб у маіх дзяцей была будучыню, каб у іх быў кавалак хлеба. І вось што я атрымаў», - распавёў «Белсату» дольнік «Імпульсу-2» Генадзь Каралькоў.

Барацьбу за сваю ўласнасць дольнікі «Імпульсу» вядуць ужо больш за дзесяць гадоў. За гэты час 160 сем'яў, якія ўклалі ў будаўніцтва гандлёвага цэнтра немалыя грошы, прайшлі ўсе магчымыя інстанцыі.

«Нас на прыёме чыноўнікі проста нахабна падманваюць. Ціснуць нам рукі, усміхаюцца і падманваюць», - распавядае Валянціна Бандарэнка.

У выніку дольнікі звярталіся ў суды, аднак і там не знайшлі праўды. Цяпер людзі чарговым разам напісалі звароты да старшыні Менскага гарвыканкама Андрэя Шорца, да кіраўніка Дзяржкамітэта маёмасці Андрэя Гаева і ў адміністрацыю Лукашэнкі.

«Мы просім чарговым разам, каб яны нас сабралі і патлумачылі нам, чаму за нашымі спінамі нашая ўласнасць прадаецца», - пытаецца дольніца Таццяна Аляшкевіч.

Новым гаспадаром «Імпульсу-2», які ўжо гатовы да эксплуатацыі на 95 адсоткаў, стала, кампанія «Тапас». Многія звязваюць сакрэт поспеху кампаніі з Аляксандрам Белым і ягоным сынам Паўлам. Апошні гуляе ў хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі нападнікам. Самі дольнікі мяркуюць, што развязваць іх праблему можа толькі сам кіраўнік Беларусі.

«Адным тэлефонным званком можа ўсё вызначыць. Вось ён прадаў свайму чалавеку. Чаму б нам не даць нашыя месцы, а астатнія месцы, якія засталіся, хай прадае яму», - прапаноўвае дольнік Аляксандр Кляўцэвіч.

Аднак прадаваць пустыя будынкі ў цэнтры Менска замежным інвестарам, да чаго так імкнуўся Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў мінулым годзе, ён не паспяшаўся. Ды і самі інвестары не спяшаюцца ўкладваць грошы туды, дзе ў кожны момант дзяржава можа забраць тое, што належыць табе законна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках