27 красавiка 2024, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады запанікавалі праз першамайскія акцыі

3
Улады запанікавалі праз першамайскія акцыі

У Менску, Магілёве і іншых гарадах прайшлі затрыманні актывістаў.

Некаторыя дэмакратычныя актывісты былі затрыманыя прэвентыўна, іншыя былі заблакаваныя ў сваіх кватэрах.

У Магілёве дэмакратычныя сілы збіраліся ўзяць удзел у арганізаваным уладамі першамайскім мітынгу, але шэраг актывістаў былі заблакаваныя на кватэры на вуліцы Чэлюскінцаў, паведамляе «Белсат».

Трое актывістаў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Ігар Сарока, Аляксандр Козін і Анатоль Заўялаў былі затрыманыя за распаўсюд інфармацыйных бюлетэняў.

У Слоніме мясцовыя актывісты запрашалі 1 траўня на плошчу Леніна, каб запатрабаваць поўнага скасавання дэкрэта №3. Акцыя павінна была пачацца а 10.00. Раніцай у сваёй хаце быў затрыманы актывіст прафзвязу РЭП Міхаіл Сошка, ужо на плошчы міліцыянты затрымалі сябра руху «За свабоду» Аляксандра Масюка. Са слоў Масюка, акцыя не адбылася, на плошчы Леніна былі амаль выключна міліцыянты, паведамляе сайт руху «За свабоду».

У Баранавічах дэмакратычнага актывіста Мікалая Чарнавуса-старэйшага выклікалі ў міліцыю на 12.00, Чарнавус-малодшы заблакаваны ў сваёй кватэры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках