28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны паводле «справы патрыётаў» Ян Міхалькоў вызвалены са следчага ізалятара

3
Арыштаваны паводле «справы патрыётаў» Ян Міхалькоў вызвалены са следчага ізалятара

За кратамі прадаўжаюць заставацца 18 чалавек.

Ян Міхалькоў, які, як і бацька Мікалай Міхалькоў, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», ужо на волі.

Хлопец быў вызвалены са следчага ізалятара 29 красавіка. Умовы яго вызвалення Праваабарончаму цэнтру «Вясна» невядомыя.

Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, ягоны бацька, кіраўнік бабруйскага клуба «Патрыёт», - 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў следчым ізалятары КДБ, дзе ім афіцыйна было выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на «Валадарку».

Трэба адзначыць, што Міхальковы застаюцца ў ліку трох фігурантаў справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», якім, з наяўнай інфармацыі, не выстаўленае дадатковае абвінавачанне - у справе аб незаконным узброеным фармаванні.

Такім чынам, за кратамі прадаўжаюць заставацца 18 чалавек з абвінавачваннем у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса), 16 з іх таксама праходзяць у справе, распачатай паводле артыкула 287 КК.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках