26 красавiка 2024, Пятніца, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партугалец на «Еўравізіі»: Песня на беларускай мове - гэта выдатна

1
Партугалец на «Еўравізіі»: Песня на беларускай мове - гэта выдатна
ФОТА: TUT.BY

Замежныя фанаты «Еўравізіі» аб Naviband.

Сёння ў Кіеве пройдзе фінал "Еўравізіі". Незадоўга да яе пачатку tut.by зазірнуў у фан-зону на Хрышчаціку, каб спытаць у замежных фанатаў конкурсу, як яны ацэньваюць беларускі гурт Naviband. Мэксіканец, брытанцы і партугальцы падзяліліся меркаваннем не толькі пра песню, але і пра нашу краіну і мову.

«Я вельмі люблю Naviband», - кажа ён і пачынае спяваць «Гісторыю майго жыцця» з самага пачатку.

Хлопец мяркуе, што беларусы зоймуць прыкладна пятнаццатае месца ў фінале, але яму хацелася б бачыць Naviband у топ-10.

- Гэта вельмі важна для мяне, бо я люблю славянскія мовы і беларускую мову сярод іншых. Яна вельмі прыгожая.

Брытанцы Адрыян і Лей не толькі чулі беларускую мову, але і наогул прыехалі ў Кіеў на цягніку з нашай краіны. Яны скарысталіся пяцідзённым бязвізавым рэжымам і пабывалі ў Берасце і Менску.

- У вас па-сапраўднаму прыязныя людзі, вельмі прыгожая прырода і дзяўчаты. А яшчэ нам вельмі запомніліся зубры, якіх мы бачылі недалёка ад Берасця.

ФОТА: TUT.BY

Станоўча хлопцы ставяцца і да прадстаўнікоў Беларусі на "Еўравізіі". Яны мяркуюць, што Naviband увойдзе ў топ-10 фіналістаў.

- У іх вясёлая, вельмі прыдатная для фармату «Еўравізіі» песня.

Натуральна, падтрымліваць брытанцы будуць сваіх, але мяркуюць, што аб'ектыўна перамогі вартая альбо Румынія, альбо Італія.

А вось партугальцы не толькі падтрымліваюць свайго выканаўцу, але і ўпэўненыя ў ягонай перамозе. Naviband, паводле іхных прагнозаў, мае ўвайсці ў топ-15.

«Гэта вельмі добрая музыка, якая паказвае вашыя нацыянальныя традыцыі. Гэтым яна адрозніваецца ад шмат якіх іншых», - мяркуе работнік фармакалагічнай кампанія Нуна.

ФОТА: TUT.BY

Ён кажа, што песня на нацыянальнай мове - відавочны плюс для выступоўцаў.

- Партугалія спявае па-партугальску, Беларусь - на беларускай мове. Гэта цудоўна! Бо «Еўравізія» павінна паказваць розныя культуры розных краін, а не ангельскую мову.

Нягледзячы на моўны бар'ер, замежнікам песня Naviband запамінаецца як мінімум праз прыпеў. Напрыклад, яго нам спявае з сяброўкамі працаўніца тэлевізіі Холі з Брытаніі. Кажа, што ёй спадабалася, як гучыць беларуская мова.

- Я думаю, што яны ўвойдуць у топ-10, але могуць і ў топ-5 увайсці. А ўвогуле мне вельмі падабаецца Харватыя, я б хацела, каб яны перамаглі.

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках