26 красавiка 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўнічая люлька з рабочымі сарвалася з вышыні ў Берасці

2
Будаўнічая люлька з рабочымі сарвалася з вышыні ў Берасці

Падзенне прыпала на казырок дома, што змякчыла ўдар.

Будаўнічая люлька з рабочымі сарвалася з вышыні ў Берасці. Такая інфармацыя з'явілася ў сацыяльных сетках, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт адбыўся сёння блізу 14.00 на доме, які рэканструюецца на бульвары Шаўчэнкі. Падчас рамонтна-аднаўленчых работ з вышыні ўпала будаўнічая люлька з рабочымі.

Падзенне прыпала на казырок дома, што змякчыла ўдар. Паводле папярэдняй інфармацыі відавочцаў, пацярпелі тры чалавекі. Двое з іх - 28-гадовая жанчына і малады мужчына - дастаўленыя ў абласны шпіталь. Яшчэ адзін мужчына, які знаходзіўся на пад'ёмніку ў момант падзення, ад шпіталізацыі адмовіўся.

Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца. Мяркуецца, што былі дрэнна замацаваныя вузлы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках