27 красавiка 2024, Субота, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады скачуць «Крыжачок» вакол бензакалонкі

15
Улады скачуць «Крыжачок» вакол бензакалонкі

Аб непісьменнасці ўладаў Беларусі можна складаць анекдоты.

Пра тое, што стаіць за рэгулярнымі падвышэннямі коштаў бензіну на 1 капейку, у інтэрв'ю Charter97.org распавёў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка.

- Вось ужо два месяцы кожны раз перад выходнымі даводзіцца лавіць сябе на думцы, што заўтра, магчыма, зноў давядзецца ставіць навіну пра падаражанне бензіну на 1 капейку. Чаму гэта адбываецца?

- Мы назіраем зусім новы феномен, які атрымае потым назву: беларускі «Крыжачок».

Нідзе ў свеце ніводная сур'ёзная кампанія, якая гандлюе нафтай, не адважылася так палохаць спажыўцоў. Наша нафтавае лобі на чале з самымі багатымі людзьмі Беларусі палічыла, што мала зарабляе на бензіне.

Таму пару месяц таму правялі пасяджэнне ў Лукашэнкі і хтосьці з урада (напэўна, першыя асобы) прапанаваў павысіць кошты бензіну - каб у дырэктараў НПЗ і ва ўсіх, хто гандлюе бензінам, было больш «Мерседэсаў». Натуральна, што Лукашэнка на відэакамеру раскрычаўся, што «не дазволіць падвышаць». Увогуле, на той нарадзе ўсе «заткнуліся».

Але жаданне нафтавай мафіі зарабляць на ўсім, няхай хоць на капейку, невынішчальнае. Таму кошты бензіну наважылі падымаць па капейцы. Гэта да нейкай дробязнасці трэба было апусціцца - каб па капейцы абіраць народ!

Палічылі: калі бензін каштуе рубель, то да інфляцыйнага паказчыка гэтага года (8%), трэба дабраць 8 капеек, павялічыўшы на столькі кошт бензіну. Наогул трэба сказаць, што адукацыя нашага нафтавага лобі спынілася на трэцім класе, таму вылічэнні ў іх самыя прымітыўныя. Яны падумалі: а калі падвышаць кожны месяц на капейку - то гэта ўжо 12 капеек на год, гэта больш выгадна, чым восем!

Я мяркую, што прыдуманая імі схема - гэта форма цэнавага ідыятызму. Гэта метад, які наогул не варты адукаваных прадстаўнікоў бізнэсу. Пра гэта пара складаць анекдоты, навелы, можна нават раман напісаць. Ён можа называцца «Эканоміка за капейку» або «Першапачатковае назапашванне капіталу: капейкавы варыянт».

Кожны эканаміст скажа ім: хлопцы, вы наогул не адукаваныя і робіце нейкія выкрунтасы.

- У самым пачатку вы назвалі гэтыя «выкрунтасы» новым беларускім «Крыжачком». Чаму менавіта так?

- Улады скачуць «Крыжачок» вакол бензакалонкі. Разумееце: уся вытворчая актыўнасць зводзіцца не да таго, каб знізіць выдаткі, атрымліваць больш якасны бензін і дызельнае паліва - яны ўсталі і ўзяліся за рукі каля бензакалонак і танчаць ад радасці.

Увогуле Беларусі трэба ўсяго толькі 7 мільёнаў тон нафты на год. А астатняе - гэта проста грошы для нафтавай мафіі. Гэта грошы для падтрымання «аўтарытэту» дзяржаўнай улады, якая не разумее, што нафтавая эра ўжо канчаецца. Усё! Нафтагазавая цывілізацыя сыходзіць у мінулае.

Хлопцы, цяпер галоўнае - гэта не ваша нафта. Галоўнае - гэта чалавечы капітал.

- Вы ўвесь час згадваеце тэрмін «нафтавая мафія», а таксама з іроніяй распавялі, як Лукашэнка на «камеры» нібыта прыструніў яе на нарадзе. Але ж наўрад ці яна дзейнічае без яго ведама - пры такім войску кантралёраў і спецслужбаў...

- Вядома, на нарадзе Лукашэнка быццам бы «накрычаў» на іх. Я не хачу разбірацца ў сутычках кітайскага тыгра і японскага дракона, але калі ўжо апусціліся да таго, каб па адной капейцы збіраць - значыць, нешта там наверсе «зламалася». Гэта я называю «капейкавы адказ на выклікі сучаснасці». Не хачу фантазіяваць, але ўсё гэта падобна на тое, што Аляксандр Рыгоравіч прапанаваў ім потым: вы толькі непрыкметна гэта рабіце. Ён мог прапанаваць і па палове капейкі кошт падвышаць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках