27 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усманаў - Навальнаму: «Цьфу на цябе яшчэ раз, Аляксей Паліграфыч»

19
Усманаў - Навальнаму: «Цьфу на цябе яшчэ раз, Аляксей Паліграфыч»
Алішэр Усманаў
ФОТА: ТАСС

Расейскі мільярдэр запісаў яшчэ адно скандальнае відэа.

Мільярдэр Алішэр Усманаў запісаў другі відэазварот да апазіцыянера Аляксея Навальнага. Ролік апублікаваны на старонцы бізнэсоўца ў сетцы «Укантакце».

«Я наогул чакаў выбачэнняў, а не запрашэння на дэбаты. Замест гэтага пачуў чарговыя абразы, хлусню, танны папулізм», - заявіў Усманаў.

З ягоных слоў, такога персанажа «з велізарнай разрухай у галаве» ўжо апісаў у сваёй аповесці «Сабачае сэрца» пісьменнік Міхась Булгакаў.

«Ты не проста дэмагог, а высокамастацкі ілгун. <...> хлусіў ты персанальна і прасіць прабачэння трэба табе персанальна. Зрабі першы крок: скажы хоць «памыліўся я», табе палягчае, Аляксей Паліграфыч Навальны. І наогул, якія дэбаты? <...> У нас цяпер дэбаты будуць у судзе. Там табе і растлумачаць розніцу паміж праўдай і хлуснёй», - сказаў Усманаў.

«Цьфу на цябе яшчэ раз», - падсумаваў бізнэсовец. Ён таксама падзякаваў усім, хто глядзеў першы ягоны ролік са зваротам да Навальнага і выказаў свае меркаванні, у тым ліку і «вельмі непахвальныя».

Першы відэазварот да Навальнага Усманаў апублікаваў 18 траўня, адказваючы на абвінавачванні, вылучаныя ў расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй, прысвечанай; «таемнай імперыі» прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева. У роліку бізнэсоўца назваў апазіцыянера «няўдачнікам», а скончыў свой зварот словамі «Цьфу на цябе, Аляксей Навальны». Апошні расцаніў відэа як пагрозу, але прапанаваў Усманаву ўзяць удзел у дэбатах.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках