26 красавiка 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мапах Apple з'явіліся гарады Беларусі

На мапах Apple з'явіліся гарады Беларусі
Фота: Bloomberg

Доўгі час большасць населеных пунктаў у праграме «Мапы» на айфоне выглядалі як скрыжаванне дзвюх дарог.

Кампанія Apple апублікавала дэталізаваныя мапы большасці буйных беларускіх гарадоў. У сэрвісе «Мапы» сталі даступныя ўсе абласныя цэнтры, а таксама буйныя райцэнтры, піша tut.by.

У аперацыйных сістэмах iOS і macOS ёсць стандартная праграма «Мапы». Доўгі час для беларусаў яна была зусім бескарысная - большасць населеных пунктаў у ёй выглядалі як скрыжаванні дзвюх дарог.

На днях сітуацыя змянілася. Цяпер у беларускіх гарадах прамаляваныя вуліцы і чыгуначныя шляхі, адзначаны славутасці і ўстановы. Стала даступна пабудова маршрутаў, таксама можна пераключацца паміж стандартным і спадарожнікавым выглядам.

На абноўленых мапах у дэталях бачныя Менск, Берасце, Гомель, Горадня, Віцебск, Магілёў, Бабруйск, Маладзечна, Ліда, Полацк, а таксама іншыя населеныя пункты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках