26 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася важная падстава падтрымаць палітвязня Змітра Паліенку

3
З'явілася важная падстава падтрымаць палітвязня Змітра Паліенку
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Сёння моладзевы актывіст Зміцер Паліенка адзначае 23-годдзе.

На жаль, адзначаць свята хлопец будзе за кратамі - у бабруйскай калоніі, дзе зараз Дзмітрый Паліенка адбывае пакаранне, паведамляе «Белсат».

Павіншаваць яго можна, даслаўшы ліст на адрас:

Вул. Сікорскага 1, ПК-2, атрад 9, г. Бабруйск, 213800, Паліенку Дзмітрыю Аляксандравічу.

7 красавіка, як нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна», суд Заводскага раёна г. Менска скасаваў адтэрміноўку выканання пакарання, якую актывісту Дзмітрыю Паліенку прысудзіў у кастрычніку 2016 году суд Цэнтральнага раёну.

Падставай для крымінальнага пераследу стаў удзел Паліенкі ў мірнай акцыі - велапрабегу «Крытычная маса», які праходзіў 29 красавіка мінулага года і быў спынены міліцыяй.

Такім чынам, з улікам часу ўтрымання пад вартай да суда ў 2016 годзе, актывіст адбыў паўтара года зняволення. Праваабарончая супольнасць Беларусі прыйшла да высновы, што асуджэнне Зміцера Паліенкі непасрэдна стала вынікам рэалізацыі ім свабоды мірных сходаў і выказвання думкі, і кваліфікуе сацыяльнага актывіста як палітычнага зняволенага, патрабуючы ад уладаў ягонага неадкладнага вызвалення.

Як пісаў нядаўна сайт Charter97.org, у калоніі Дзмітрый сутыкнуўся з асаблівым стаўленнем - у лісце свайму сябру ён паведаміў пра «жоўтую бірку экстрэміста», якую палітвязня прымусілі начапіць на адзенне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках