28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: За свабоду трэба змагацца

4
Вячаслаў Сіўчык: За свабоду трэба змагацца
ФОТА: DW.COM

Беларускі народ перажыў цяжкае 20-е стагоддзе і яго чакае шчаслівая будучыня.

Пра гэта лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык заявіў у інтэрв'ю сайту Charter97.org.

- Вы бралі ўдзел у розных акцыях пратэсту і можаце параўноўваць. Ці адрозніваліся акцыі 2017 году ад пратэстаў папярэдніх гадоў?

- Безумоўна. У першую чаргу трэба звярнуць увагу на тое, што дзейны рэжым знаходзіцца ва ўладзе ўжо 23 гады. Вулічныя акцыі сёлета абсалютна аб'ектыўныя і заканамерныя. Ёсць некалькі фактараў, якія выклікалі пратэстную хвалю. Па-першае, улада ўжо нічога не можа прапанаваць беларускаму народу. Гэта выклікала эканамічныя пратэсты. Бо ў Беларусі ўжо 23 гады няма выбараў, адзіным механізмам уплыву ў людзей з'яўляюцца вулічныя пратэсты.

Не варта забываць, што сёлета пройдуць вучэнні «Захад-2017». Усходні фактар вельмі моцна паўплываў на падзеі гэтай вясны. Шмат што з таго, што адбывалася гэтай вясной паказвае пракрамлёўскую арыентацыю рэжыму, якому перашкаджаюць сапраўдныя беларускія патрыёты. Гэта тычыцца не толькі сфабрыкаванай справы «Белага легіёну», злепленага ў найлепшых традыцыях НКВД.

- Які Ваш прагноз, што будзе далей адбывацца ў сітуацыі крызісу і незадаволенасці беларусаў уладаю? Што будзе далей?

- Беларускі народ перажыў цяжкае 20-е стагоддзе. Нягледзячы на гэта, я веру ў шчаслівую будучыню беларусаў. Cама дыктатура не сыходзіць, за сваю свабоду трэба змагацца. Я спадзяюся, што адбудзецца кансалідацыя беларусаў перад тварам небяспекі для нашай незалежнасці, і мы вернем свае правы і свабоды, якія ў нас забралі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках