20 траўня 2024, панядзелак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы пінчукоў: Не жадаем сустракаць сваіх дзяцей у поцемках

9
Крык душы пінчукоў: Не жадаем сустракаць сваіх дзяцей у поцемках
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Бацькі абураныя пераводам школ на графік «пад Колю».

Аб пераносе часу пачатку школьных заняткаў на гадзіну разважалі на «Медыя-Палессі» пінчукі. Карысць або шкоду дзіцяці і сям'і прынясе новаўвядзенне, на гэты раз выказаліся бацькі дзяцей лунінецкіх школ.

Лукашэнка падчас свайго выступу перад «парламентарыямі» выказаў «мэтазгоднасць» пераносу часу пачатку школьных заняткаў на 9 гадзін. Як вядома, пачатак заняткаў ва ўстановах адукацыі рэгламентаваны санітарнымі нормамі, якія абвяшчаюць аб тым, што заняткі не павінны пачынацца раней за 8 гадзін раніцы і заканчвацца пазней за 20:00.

Безумоўна, калі заняткі пачынаць а 9 гадзіне, у дзіцяці будзе больш часу на сон. Які школьнік пра гэта не марыць. Але ж калі заняткі пачынаюцца на гадзіну пазней, адпаведна, яны і скончацца га гадзіну пазней. А многія школьнікі наведваюць заняткі па інтарэсах, школы мастацтваў. І як быць? А што рабіць бацькам, большасці з якіх на працу да 8 гадзін?

Як заявіла 25 траўня прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая, да пачатку школьных заняткаў а 9 раніцы, у дзяцей, якіх прывялі раней, могуць быць факультатывы, творчыя заняткі, размінка, класныя гадзіны і магчымасць давучыць урокі. Як з максімальнай карысцю правесці гэты час, вызначаць адміністрацыі навучальных устаноў.

А як быць з дзецьмі, якія навучаюцца ў другую змену? Бо часцяком у буйных школах і так недахоп кабінетаў. Наколькі магчыма будзе кіраўніцтву школы скласці расклад, які зможа адпавядаць тым жа санітарным нормам і будзе наогул выканальным?

На гэты конт прадстаўніца Мінадукацыі заявіла, што разглядаецца пытанне аб скарачэнні школьных перапынкаў.

Журналісты пацікавіліся меркаваннем лунінцаў, чые дзеці наведваюць або налета пойдуць у школу, што яны думаюць пра новаўвядзенні.

Вікторыя: - Для вельмі многіх людзей позні пачатак вучобы створыць праблемы. У школу, якую наведвае мой сын, дзяцей прыводзяць на першы ўрок блізу 7.30, таму што мамам і татам трэба паспець на працу. Некаторых дязцей прыводзяць старэйшыя браты або сёстры, але ж не ва ўсіх яны ёсць. Як і бабулі з дзядулямі. А што мяркуецца? Адводзіць дзіця ў школу да 8, каб яно там гадзіну сядзела да заняткаў?! Або спадзявацца, што само дойдзе? А як жа бяспека?

Валянцін: - З аднаго боку, за лішнюю гадзіну ранішняга сну можна і душу прадаць. І калі я вучыўся ў школе, неабходнасць уставаць у цемры і паўзці на заняткі, фрустравала да немагчымасці. Асабліва ўзімку, калі ў гэты час на вуліцы змрок, жах і ніякага сацыяльнага аптымізму. «Дасыпаць» даводзілася на першым уроку. Таму, з пункту гледжання школьніка, пачынаць навучальны дзень з 9 - гэта проста выдатна.

А вось з пункту гледжання аднаго з бацькоў, якім да 8 або да 9 на працу, - гэта лішні галаўны боль, бо не ва ўсіх сем'ях бабулі і дзядулі, якія змаглі б вадзіць малодшых школьнікаў у школу.

Ірына: - Не бачу абсалютна ніякага сэнсу ў гэтай змене. Лягчэй нікому не стане. Мая Алёна знаходзіцца ў школе да 13-14 гадзін, абедае і ідзе ў школу мастацтваў. А што атрымаецца, калі на заняткі да 9? Дзіцяці ні паесці, ні адпачыць! Бо наўрад ці заняткі ў школе мастацтваў зробяць на больш позні час. Атрымліваецца, пасля школы трэба бегчы займацца музыкай. І потым будуць казаць, што здароўе школьнікаў пагаршаецца. Сапраўды, з чаго б...

Ганна: - Большасць бацькоў працуе з 8 гадзін, таму фізічна пры ўсім сваім жаданні не змогуць прыводзіць сваіх дзяцей у школу да дзевяці. Нават калі яны на аўто. Выхад магчымы, калі арганізоўваць ранішнія групы прадоўжанага дня. Школьныя праграмы і так перагружаныя, а ў школьнікаў часцяком 7-8 урокаў. Дзіця прыходзіць дадому і так позна, а яшчэ павінна быць магчымасць схадзіць у якую-небудзь секцыю, зрабіць урокі на наступны дзень. А дзеці, якія вучацца ў другую змену, будуць зусім позна прыходзіць і класціся спаць за поўнач.

Уладзімір: - Я катэгарычна супраць. Мой працоўны дзень пачынаецца а 7.30, жонка часта ездзіць у працяглыя камандзіроўкі. А, і сына, і дачку трэба вадзіць у школу да васьмі раніцы. А хто адвядзе іх да дзевяці? Ці я павінен пакінуць дзяцей адных? Калі паставіць пачатак заняткаў а 9, то і заканчвацца яны будуць пазней (хоць куды ўжо пазней). Графік другой змены таксама ссунецца. Наўрад ці бацькам спадабаецца сустракаць сваіх дзяцей у поцемках. І сядзець з імі і рабіць хатнія заданні.

Ларыса: - Аб'ектыўна я супраць, як і большасць бацькоў. Зручней самой сабраць дзіця і адправіць яго ў школу перад працай і не перажываць потым, ці своечасова яно выйшла, ці тое надзела, ці ўсё ўзяло. А калі дзіця ў першым класе, то трэба яго паспець завесці ў школу перад працай. Калі школа далёка ад дома, то і больш старэйшых дзяцей бацькі падводзяць у школу. Я думаю, што для большасці працуючых бацькоў варыянт на 8 гадзін лепшы. І для школ, думаю, зрух на гадзіну першай змены не так проста ажыццявіць. Ёсць жа яшчэ другая змена, яна ссунецца, і дзеці позна ў цемры дадому будуць вяртацца. Асобная гісторыя аб гімназіях. Як мая дачка Паліна вучыцца. У іх няма другой змены. І няма малодшых класаў. Пяцікласнікі ўжо цалкам могуць сабрацца ў школу самі і дабрацца да яе без праблем. Тут нішто не перашкаджае пачаць урокі з 9 гадзін. Паліна была б «за» паспаць лішнюю гадзіну. І перапынкаў у іх шмат па 25 хвілін. Навошта яны такія доўгія? Іх бы скараціць. І з гімназіі б не нашмат пазней прыходзілі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках