26 красавiка 2024, Пятніца, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары G7 гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць РФ

6
Лідары G7 гатовыя ўвесці новыя санкцыі супраць РФ

У G7 звязалі санкцыі ў дачыненні да Расеі з нерэалізацыяй Масквой абавязальніцтваў у рамках менскіх пагадненняў.

Лідары краінаў «вялікай сямёркі» на саміце ў італьянскім Таарміна не выключылі магчымасці ўвядзення новых санкцыяў у дачыненні да Расеі ў выпадку, калі дзеянні Масквы не будуць спрыяць канчатковаму развязанню крызісу ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў знешнепалітычнай частцы выніковага камюніке, прынятага ў суботу, 27 траўня, піша «Нямецкая хваля».

Лідары G7, сярод іншага, адзначылі «адказнасць Расеі за канфлікт» і ролю, якую яна павінна сыграць для «аднаўлення міру і стабільнасці». Як паказана ў камюніке, «вялікая сямёрка» нязменна прытрымліваецца сваёй пазіцыі падтрымкі «незалежнасці Украіны, яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту», а таксама асуджэння «незаконнай анэксіі Крыма» і непрызнання ягонага статусу ў складзе РФ. Пры гэтым даўжыня рэжыму санкцыяў супраць Расеі выразна звязаная з рэалізацыяй Масквой сваіх абавязальніцтваў у рамках менскіх пагадненняў.

У дакуменце адзначаецца, што краіны G7, нягледзячы на існыя рознагалоссі з Масквой, гатовыя ўзаемадзейнічаць з Расеяй ва «ўрэгуляванні рэгіянальных крызісаў і агульных праблемаў», але толькі тады, калі такое ўзаемадзеянне адпавядае інтарэсам удзельнікаў «вялікай сямёркі».

Сярод іншага, гаворка можа ісці пра спыненне вайны ў Сірыі. Адзначыўшы, што ў гэтага «трагічнага крызісу» можа быць толькі палітычнае развязанне, лідары G7 паказалі, што краіны, якія маюць уплыў на рэжым прэзідэнта Башара Асада – Расея і Іран, – павінны выкарыстоўваць гэтыя механізмы. Неабходна «забяспечыць рэальнае спынення агню, спыніць ужыванне хімічнай зброі», а таксама даць бяспечны, неадкладны і бесперашкодны доступ гуманітарнай дапамогі да ўсіх, хто мае патрэбу. У дакуменце таксама выказаная надзея, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Астане, могуць спрыяць дээскалацыі гвалту ў Сірыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках